Басціян Швайнштайгер (; нар. , Кольбермар, ФРГ) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі. Адзін з самых тытулаваных ігракоў Германіі.

Клубная кар’ера «Баварыя» Басціян прабіўся ў склад першай каманды «Баварыі» з шэрагаў дубля. У аснову футбаліст пачаў траплаць пачынаючы з сезона 2002/03. З сезона 2004/05 ён стаў іграком асноўнага складу, правяўшы ў сезоне ў Бундэслізе 26 гульняў і адзначыўшыся 3 мячамі. Але потым трэнер «Баварыі» Фелікс Магат з-за дрэннай працы на трэніроўках спаслаў юнака ў «Баварыю-2». Аднак праз некалькі месяцаў галоўны трэнер зноў вярнуў Басціяна ў асноўны склад. Швайнштагер выступаў дастаткова добра і стабільна, мала забіваючы, але аддаючы выдатныя пасы. Асноўная пазіцыя Швайнштайгера ў гэтыя часы ёсць фланг паўабароны.

З прыходам у клуб у якасці трэнера Луі ван Гала, Швайнштайгер перакваліфікаваўся з вінгера ў нядрэннага цэнтральнага паўабаронцу, і сезона 2009/10 стаў адным з самых паспяховых у яго кар’еры. Ён і яго аднаклубнік Марк ван Бомел склалі моцны звязак цэнтрхаваў, якія многія футбольныя спецыялісты называлі мацнейшым у Германіі«Баварии» все по силам. UEFA.com. Сваёй хвацкай гульнёй, а таксама лідарскімі якасцямі, Басціян забяспечыў сабе не толькі сталае месца ў аснове клуба, але і званне другога віцэ-капітана, а пасля сыходу Марка, і першага віцэ-капітана.

Улетку 2010 года ў трансферы Швайнштайгера былі зацікаўлены «Рэал Мадрыд», «Чэлсі» і «Ювентус»Швайнштайгер: мною интересуются «Реал», «Челси» и «Ювентус» . championat.ru. Аднак Швайнштайгер паведаміў, што падоўжыў кантракт з клубам да 2016 года. Станам на 12 студзеня 2011 года трансферны кошт іграка складаў 40 мільёнаў еўра, пры тым, што «Чэлсі» быў гатовы купіць іграка за 60 мільёнаў«Челси» хочет купить Швайнштайгера за 60 млн евро. gigafootball.net.

25 красавіка 2012 года Швайнштайгер забіў пераможны гол у серыі пенальці ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, што дазволіла «Баварыі» прасунуцца да фіналу, аднак яна атрымала ў ім паражэнне ад лонданскага «Чэлсі».

«Манчэстэр Юнайтэд» 13 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Швайнштайгера ў «Манчэстэр Юнайтэд»Швайнштайгер подписал 3-летний контракт с «Манчестер Юнайтед» by.tribuna.com. Улетку 2016 года, пасля прыходу ў клуб новага трэнера Жазэ Маўрынью, Швайнштайгер страціў месца ў камандзе і трэніраваўся з моладзевым складам. Быў вернуты ў першую каманду ў канцы 2016 года, правёў за яе чатыры кубкавых матчы.

«Чыкага Файр» 21 сакавіка 2017 года стала вядома аб тым, што Швайнтайгер папоўніць склад амерыканскага клуба «Чыкага Файр»Швайнштайгер перешел в «Чикаго» by.tribuna.com. Пераход быў завершаны 29 сакавіка, пасля праходжання медагляду. 1 красавіка згуляў свой першы матч за «Чыкага Файр», у якім адзначыўся голам у браму «Манрэаль Імпакт» (выніковы лік 2:2).

У кастрычніку 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Міжнародная кар’ера У асноўнай зборнай Германіі выступаў з 2004 года. Першыя 2 галы за зборную забіў 8 чэрвеня 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.

29 ліпеня 2016 года, па заканчэнні чэмпіянату Еўропы, абвясціў аб сваім зыходзе са зборнай. Праз месяц прыняў удзел у сваім апошнім матчы за нацыянальную каманду, згуляўшы ў таварыскай сустрэчы супраць Фінляндыі.

Дасягненні Клубныя Баварыя: Чэмпіён Германіі (7): 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2015 Уладальнік Кубка Германіі (7): 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014 Уладальнік Кубка лігі Германіі (2): 2004, 2007 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2010, 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013

Манчэстэр Юнайтэд: Уладальнік Кубка Англіі: 2016 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2017

Міжнародныя Германія: Чэмпіён свету: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2): 2006, 2010

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Чыкага Файр Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе