Балты́йскае мо́ра (, , , , , , , , , ) — унутрымацерыковае мора Атлантычнага акіяна. Амывае берагі Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Даніі. Злучаецца з Паўночным морам праз Дацкія пралівы і Кільскі канал.
Плошча 419 тыс. км². Найбольшая глыбіня 470 м, пераважаюць глыбіні 40-100 м. Тэмпература вады летам 18-20 °C, зімой — ад 1 да 3 °C, каля берагоў ніжэй за 0 °C. Салёнасць вады нізкая: на захадзе 11 ‰, у цэнтральнай частцы 6-8 ‰. Прылівы да 0,1 м, характэрны згонна-нагонныя ваганні ўзроўню вады ля берагоў да 1,5-3 м. Буйныя залівы: Батнічны, Фінскі, Рыжскі. Берагі на поўдні нізкія, паўночныя моцна парэзаны. Шмат астравоў, найбольшыя — Готланд, Эланд, Саарэмаа, Хійумаа, Руген, Борнхальм, Аландскія.
Асноўныя порты: Санкт-Пецярбург, Талін, Рыга, Клайпеда, Калінінград, Гданьск, Ростак, Кіль, Капенгаген, Мальмё, Стакгольм, Турку, Хельсінкі і інш.
На ўзбярэжжы вядомы буйныя запасы бурштыну. Курорты Сопат, Юрмала, Паланга і інш.
Геалагічная гісторыя
Пляцоўка кантынентальнай кары, на якой ляжыць сучаснае Балтыйскае мора, з’яўляецца часткай устойлівай Рускай тэктанічнай пліты (Фенасарматыя). Як адзіны масіў ён склаўся каля 1,8 мільярда гадоў назад і з тых часоў знаходзіўся ў адноснай стабільнасці. Вялікая частка тэрыторыі, што адпавядае дну сучаснай Балтыкі, вялікую частку часу знаходзілася вышэй узроўню мора, хоць паўднёвая і ўсходняя часткі гэтай прасторы працяглы час былі пакрыты плыткімі шэльфавымі морамі, пра што сведчыць магутны пласт донных адкладаў у гэтых абласцях. Балтыйскі кратон утварыўся ў паўднёвым паўшар’і, дрэйфаваў на захад, знаходзячыся ў эдыякарыі ў раёне Паўднёвага Палярнага кола, а далей на поўнач, перасек экватар каля 375 млн гадоў таму і каля 30 мільёнаў гадоў назад ужо наблізіўся да сучаснага становішча. У розны час ён быў складнікам розных мацерыкоў (Нуна, Нена, Радынія, Проталаўразія, Панотыя, Лаўрусія, Пангея, Лаўразія, Еўразія), а некаторы час таксама асобным мацерыком Балтыкай.
Прыкладна 40 мільёнаў гадоў назад, калі контуры паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй Еўропы ўжо склаліся на блізкіх да сучасных шыротах, на месцы будучага Балтыйскага мора паўстала даліна ракі , якая праходзіла ў паўднёва-заходнім кірунку паралельна Скандынаўскім горам — то бок прыблізна гэтак жа, як будзе размешчана Балтыйскае мора: выток брала ў Лапландыі, а моцна галінастая дэльта у раёне сучасных Нідэрландаў пускалася ў старажытнае Паўночнае мора, і ў вобласці цяперашняга Фінскага заліва месціўся буйны прыток. З наступам чацвярцічнага зледзянення, прыкладна 700 тыс. гадоў таму, Эрыдан спыніў існаванне, бо яго даліна, як і ўся паўночная Еўропа, схавалася пад ледавіковым шчытом. Па берагах Эрыдана расла тайга. Пасля ўтварэння ледавіка смала хваёвых дрэў ператварылася ў бурштын.
Цяжар лёду выклікаў значны прагін зямной кары, частка якой апынулася ніжэй узроўню акіяна. Са сканчэннем апошняга ледавіковага перыяду гэтыя тэрыторыі вызваляюцца ад лёду, і ўтвораная прагінам кары западзіна запаўняецца вадой:
Балтыйскае ледавіковае возера — утварылася на месцы сучаснай паўднёвай Балтыкі каля 14 тыс. гадоў назад, пасля адступу ледавіка. Іольдыевае мора — утварылася 10 300 гадоў назад, пасля таго як марскія воды лінулі ў Балтыйскае ледавіковае возера праз праліў у раёне цэнтральнай Швецыі. Анцылавае возера — існавала ў перыяд 9—7,5 тыс. гадоў назад, калі Іольдыевае мора страціла сувязь з акіянам у выніку уздыму сушы. Літарынавае мора — утварылася ў выніку падвышэння ўзроўню сусветнага акіяна і з’яўлення каля 7,5 тыс. гадоў таму Дацкіх праліваў, якія злучылі Анцылавае возера з сусветным акіянам. Уласна Балтыйскае мора — калі берагавая лінія, рэжым салёнасці і іншыя параметры Літарынавага мора сталі блізкія да сучасных — пачынаецца каля 4 тысяч гадоў назад. Прыкладна ў гэты ж час узнікае і Нява.
Фізіка-геаграфічны нарыс Балтыйскае мора глыбока ўдаецца ў сушу Еўропы, абмывае берагі Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Даніі, Швецыі і Фінляндыі.
Буйныя залівы Балтыйскага мора: Фінскі, Батнічны, Рыжскі, Куршскі (прэснаводны заліў, аддзелены ад мора пясчанай Куршскай касой).
Некаторыя даследчыкі вылучаюць таксама Архіпелагавае мора.
Буйныя астравы: Готланд, Эланд, Борнхальм, Волін, Руген, Аландыя і Саарэмаа (гл. асноўны артыкул Спіс астравоў Балтыйскага мора).
Буйныя рэкі, што ўпадаюць у Балтыйскае мора, — Нява, Нарва, Заходняя Дзвіна (Даўгава), Нёман, Прэголя, Вісла, Одэр і Вэнта.
Рэльеф дна
Балтыйскае мора знаходзіцца ў межах мацерыковага шэльфа. Сярэдняя глыбіня мора 51 метр. У раёнах водмеляў, банак, каля астравоў назіраюцца невялікія глыбіні (да 12 метраў). Ёсць некалькі катлавін, у якіх глыбіні дасягаюць 200 метраў. Самая глыбокая катлавіна — Ландсорцкая () з максімальнай глыбінёй мора — 470 метраў. У Батнічным заліве максімальная глыбіня — 293 метры, у Готландскай катлавіне — 249 метраў.
Дно ў паўднёвай частцы мора раўніннае, на поўначы — няроўнае, скалістае. Ва ўзбярэжных раёнах сярод донных адкладаў пашыраны пяскі, але большая частка дна мора пакрыта адкладамі з гліністага глею зялёнага, чорнага ці карычневага колеру ледавіковага паходжання.
Гідралагічны рэжым Асаблівасцю гідралагічнага рэжыму Балтыйскага мора з’яўляецца вялікі лішак прэснай вады, што ўтварыўся за кошт ападкаў і рачнога сцёку. Саленаватыя павярхоўныя воды Балтыйскага мора праз Дацкія пралівы сыходзяць у Паўночнае мора, а ў Балтыйскае мора паступаюць з глыбіннай плынню салёныя воды Паўночнага мора. У час штормаў, калі вада ў пралівах змешваецца да самага дна, водаабмен паміж морамі змяняецца — па ўсім перасеку праліваў вада можа ісці як у Паўночнае, так і ў Балтыйскае мора.
Цыркуляцыя павярхоўных вод мора скіравана супраць гадзіннікавай стрэлкі, хоць моцныя вятры могуць парушаць характар цыркуляцыі.
Прылівы ў Балтыйскам моры — паўсутачныя і суткавыя, але іх велічыня не перавышае 20 сантыметраў.
Большае значэнне маюць згонна-нагонныя з'явы — ваганні ўзроўню мора, якія могуць дасягаць ля берагоў 50 сантыметраў, а ў вяршынях бухт і заліваў — 2 метраў. У вяршыні Фінскага заліва пры некаторых метэаралагічных сітуацыях магчымыя ўздымы ўзроўню да 5 метраў. Гадавая амплітуда ваганняў узроўню мора можа дасягаць ля Кранштата 3,6 метра, у Вентспілса — 1,5 метраў. Амплітуда сейшавых ваганняў звычайна не перавышае 50 сантыметраў.
У параўнанні з іншымі морамі хваляванне на Балтыйскім моры нязначнае. У цэнтры мора сустракаюцца хвалі вышынёй да 3,5 метраў, часам вышэй 4 метраў. У плыткіх залівах вышыня хваль не перавышае 3 метраў, але яны круцей. Аднак нярэдкія выпадкі ўтварэння вялікіх хваль, вышынёй больш 10 метраў, ва ўмовах, калі штармавыя вятры фармуюць хвалі, што ідуць з глыбакаводных раёнаў да плыткаводдзя. Прыкладам, у раёне банкі Эландс-Сідру-Грунт інструментальна зафіксавана вышыня хвалі 11 метраў. Невялікая салёнасць павярхоўнага пласта спрыяе хуткай змене стану мора. У зімовых умовах плавання суднам пагражае аблядненне. Дадзеныя асаблівасці Балтыкі, нароўні з высокім узроўнем суднаходства, вялікай колькасцю навігацыйных небяспек, робяць навігацыю ў гэтым моры даволі складанай.
Празрыстасць вады змяншаецца ад цэнтра мора да яго берагоў. Найболей празрыстая вада ў цэнтры мора і Батнічным заліве, дзе вада мае блакітнавата-зялёны колер. Ва ўзбярэжных раёнах колер вады — жоўта-зялёны, часам карычняватага адцення. Самая нізкая празрыстасць назіраецца летам з-за развіцця планктона.
Марскі лёд з’яўляецца спачатку ў залівах у кастрычніку — лістападзе. Узбярэжжа Батнічнага і значная частка ўзбярэжжа (апроч паўднёвага берага) Фінскага заліва пакрываюцца прыпаем таўшчынёй да 65 сантыметраў. Цэнтральная і паўднёвая часткі мора звычайна лёдам не пакрываюцца. Лёд растае ў красавіку, хоць на поўначы Батнічнага заліва дрэйфуючы лёд можа сустракацца і ў чэрвені. Часта сустракаецца ўсплылы донны лёд.
Тэмпературны рэжым і салёнасць Тэмпература павярхоўных пластоў вады летам у Фінскім заліве складае 15-17 °C, у Батнічным заліве — 9-13 °C, у цэнтры мора — 14-17 °C. З павелічэннем глыбіні тэмпература павольна зніжаецца да глыбіні тэрма-кліна (20-40 метраў), дзе адбываецца рэзкі скок да 0,2-0,5 °C, потым тэмпература расце, дасягаючы дна 4-5 °C.
+Сярэдняя тэмпература вады па гарызонтам °C (Цэнтр Фінскага заліва 60,15° пн. ш. 26,96° у. д.; дадзеныя за 1900—2004 гады):Гарызонт м Студзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань0 0,8-0,40,20,64,410,015,416,013,58,65,73,0100,50,00,10,33,37,513,214,612,58,46,14,1200,80,20,10,41,84,77,27,910,48,26,14,3301,00,40,30,41,42,53,53,97,86,05,34,4503,02,52,22,52,32,52,63,33,13,24,13,9
+Сярэдняя тэмпература вады па гарызонтам °C (для кропкі з каардынатамі 56,5° пн. ш. 19,5° у. д.; дадзеныя за 1900—2004 гады):Гарызонт м Студзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань03,72,51,82,25,511,315,517,113,810,78,05,8103,62,51,82,14,59,914,616,913,610,48,05,8203,62,51,82,03,46,610,313,513,310,48,05,8303,62,61,81,83,04,25,25,46,810,38,05,8503,82,81,91,72,43,03,43,42,83,25,95,71005,05,15,14,44,75,04,94,74,74,84,95,1
Салёнасць марской вады змяншаецца ад Дацкіх праліваў, што злучаюць Балтыйскае мора з салёным Паўночным, да ўсходу. У Дацкіх пралівах салёнасць складае 20 праміле ля паверхні моры і 30 праміле ля дна. Да цэнтра мора салёнасць змяншаецца да 6-8 праміле ля паверхні мора, на поўначы Батнічнага заліва апускаючыся да 2-3 праміле, у Фінскім заліве да 2 праміле. З глыбінёй салёнасць павялічваецца, дасягаючы ў цэнтры мора ля дна 13 праміле.
Ахова навакольнага асяроддзя Наяўнасць звалак хімічнай зброі (пахаванне кантэйнераў з атрутнымі рэчывамі праводзілася пасля Другой сусветнай вайны) моцна адбіваецца на экалогіі Балтыйскага мора. Навукоўцы-акіянографы на навукова-даследчыцкім судне «Прафесар Штокман» мапавалі выяўленыя судны з хімічнай зброяй, аглядалі іх з дапамогай спушчальных апаратаў, бралі пробы вады і грунту, вывучалі плыні ў раёне затопленых суднаў. У выніку гэтай працы ўсталявана, што з некаторых суднаў ужо пачаўся збег атрутных рэчываўHelcom : Expedition to study the possible impact of sea-dumped chemical weapons on the Baltic marine ecosystem .
У 2003 годзе ў Балтыйскім моры быў зарэгістраваны 21 выпадак траплення хімічнай зброі ў рыбацкія сеткі — усе ўяўляюць сабою згусткі іпрыта агульнай вагой прыкладна 1005 кгHelcom : 25 incidents of chemical munitions caught by fishermen in the Baltic Sea were reported in 2003 .
У 2011 годзе ў моры адбыўся зліў парафіну, які пашырыўся па ўсёй тэрыторыі мора. Турысты знаходзілі на пляжы буйныя кавалкі парафіну.
Прыродныя рэсурсы
Балтыйскае мора багатае морапрадуктамі, апроч таго, ёсць запасы нафты, у прыватнасці, вядзецца распрацоўка радовішчы Д-6 у выключнай эканамічнай зоне Расіі ў межах Калінінградскай вобласці (), выяўлены жалезна-марганцавыя канкрэцыі і паклады бурштыну.
Распрацоўцы радовішчаў могуць перашкаджаць цвёрдыя экалагічныя вымогі, злучаныя з нязначным водным абменам мора з акіянам, антрапагенавым забруджаннем вод сцёкамі з тэрыторыі ўзбярэжных дзяржаў, спрыяльнымі для ўзмацнення эўтрафікацыі.
Па дне Балтыйскага мора пракладзены газавод «Паўночны паток».
Марскі транспарт З-за невялікіх глыбінь у Фінскім заліве і ў Архіпелагавым моры многія месцы недаступныя суднам са значнай асадкай. Тым не менш, усе самыя буйныя з пабудаваных круізных лайнераў праходзяць праз дацкія пралівы ў Атлантычны акіян. Галоўны абмежавальны фактар — мост Вялікі Бельт.
Буйныя порты: Балтыйск, Вентспілс, Выбарг, Гданьск, Калінінград, Кіль, Клайпеда, Капенгаген, Ліепая, Любек, Рыга, Ростак, Санкт-Пецярбург, Стакгольм, Талін, Шчэцін. Праз дацкія пралівы злучаецца з морамі Атлантычнага акіяна (Паўночнае мора).
Пераправы праз пралівы: Вялікі Бельт (6790 м, 1998, Данія), Малы Бельт (1700 м, 1970, Данія), Эрэсун (16 км, 2000, Данія — Швецыя)7days.ru, Датчанам понравилось строить мосты, 8 июля 2000, плануецца: Фемерскі (19 км, 2018, Данія — Германія)Интерфакс, Данию и Германию соединит 19-километровый мост через Балтийское море, 29 июня 2007 года .
Катастрофы