Тычы́нка () — частка кветкі кветкавых раслін, мужчынскі рэпрадуктыўны орган, у якім утвараецца пылок.

Будова тычынкі Тычынка складаецца з тычынкавай ніці (стэрыльнай часткі) і пылавіка, у якім утвараецца пылковае зерне. Тычынкавая ніць з'яўляецца гамолагам мікраспарафіла разнаспоравых дзеразападобных і голанасенных.

У кожным з чатырох гнёздаў пылавіка з клетак археспорыя пасля меёзу ўтвараюцца мікраспроры, якія затым прарастаюць у мужчынскія гаметафіты — пылковыя зерні. Сукупнасць пылковых зерняў называецца пылком.

Колькасць тычачак у адной кветцы можа быць ад аднаго да некалькіх тысяч (напрыклад, у некаторых кактусаў). Сукупнасць тычачак кветкі называецца андрацэем. Тычынкі звычайна размешчаны на кветаложы спіральна ці па крузе.

Тычынкі могуць цалкам ці часткова зрастацца. У гарбузовых яны зрастаюцца цалкам, у астравых (складанакветных) — пылавікамі, у бабовых — тычынкавымі ніцямі (гэтыя ніці ў кветках прадстаўнікоў бабовых называюцца тычынкавымі трубкамі). У рафлезіевых і шэрагу прадстаўнікоў архідных тычынкі зрастаюцца з песцікам, утвараючы адмысловы орган, званы калонкай.

Форма тычынкі з'яўляецца сістэматычнай адзнакай. Гл. таксама Песцік — жаночы рэпрадуктыўны орган кветкавых раслін.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кветка