Хурджын ці хурджун (, ) — традыцыйная ўсходняя сумка, вытканая дывановай тэхнікай з рознакаляровых ваўняных валокнаў і ўпрыгожаная бубенцамі. Складаецца з двух частак (мяшкоў). Хурджыны могуць мець розныя памеры. У асноўным прызначаны для пераноскі сельскагаспадарчых прадуктаў і інш. У Азербайджане вялікія перамётныя сумкі хурджун рабілі з аднабаковай і двухбаковай бязворсавай тканіны. У Арменіі хурджыны рабіліся са скуры ці воўныАрмяне / отв. ред. Л. М. Варданян, Г. Г. Саркисян, А. Е. Тер-Саркисянц. — Ин-т этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая РАН; Ин-т археологии и этнографии НАН РА. — М.: Наука, 2012. — С. 153. — 648 с. — 600 экз. — ISBN 978-5-02-037563-5..

З даўніх часоў хурджун выкарыстоўваўся ва ўсходніх (у тым ліку каўказскіх) народаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Галантарэя Катэгорыя:Побыт Катэгорыя:Культура Азербайджана Катэгорыя:Культура Арменіі