Арцём Іванавіч Мікаян (; імя пры нараджэнні Анушаван Аванесавіч Мікаян (арм. Անուշավան Հովհաննեսի Միկոյան); 23 ліпеня (5 жніўня) 1905, сяло Санаін, Тыфліская губерня, Расійская імперыя — , Масква, СССР) — савецкі авіяканструктар, генерал-палкоўнік інжынерна-тэхнічнай службы, кіраўнік АКБ-155.

Акадэмік АН СССР (1968), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, шасціразовы лаўрэат Сталінскай прэміі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1962). Брат Анастаса Мікаяна. Член КПСС з 1925 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-8 скліканняў.

Біяграфія Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя М. Я. Жукоўскага ў 1936 годзе. З 1940 года галоўны канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 года генеральны канструктар. З 1940 года пад кіраўніцтвам Мікаяна (разам з Міхаілам Гурэвічам) спраектаваў знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога МіГ-3 шырока выкарыстоўваўся ў Вялікую Айчынную вайну. Стварыяў шэраг звышгукавых знішчальнікаў, у тым ліку МіГ-21, МіГ-23, МіГ-29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусветных рэкордаў.

Літаратура

Катэгорыя:Авіяканструктары паводле алфавіта Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гюмры Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арменіі