Нарве́жская паля́рная экспеды́цыя 1910—1912 гадоў (або Трэ́цяе пла́ванне «Фра́ма») пад кіраўніцтвам Руаля Амундсена — даследчая экспедыцыя ў Антарктыку, галоўнай мэтай якой было дасягненне Паўднёвага геаграфічнага полюса.
У час экспедыцыі, якая праходзіла ў вострай канкурэнтнай барацьбе з англійскай экспедыцыяй «Тэра Нова» Роберта Фалкана Скота, былі атрыманы важныя навуковыя вынікі. Галоўным дасягненнем Амундсена было заваяванне Паўднёвага Полюса 14 снежня 1911 года. Каманда Скота дабралася да полюса праз 33 дні і загінула на зваротным шляху, не дайшоўшы да базы .
Мэты і вынікі Руаль Амундсен, паводле слоў нарвежскага пісьменніка Тура Санеса, «уяўляў сабой новы тып палярнага даследчыка. Ён не быў навукоўцам, які займаўся даследаваннем каляпалярных абласцей, як Нансен або Нордэншэльд, ці натхнёным дылетантам, як Андрэ». Яго галоўнай мэтай былі першаадкрывальніцкія рэкорды, у выніку яму ўдалося вырашыць у 1903—1906 гадах задачу праходжання на . Сапраўдным намерам Амундсена было заваяванне Паўночнага полюса. У аўтабіяграфіі ён пісаў:
Наступнай задачай, якую я задумаў вырашыць, было адкрыццё Паўночнага полюса. Мне вельмі хацелася самому зрабіць спробу, распачатую некалькі гадоў назад доктарам Нансенам, а менавіта — прадрэйфаваць з палярнымі цячэннямі праз Паўночны полюс папярок Паўночнага Ледавітага акіяна. <…> Але вось, калі ўсё ўжо было амаль гатова да адпраўлення, па ўсім свеце распаўсюдзілася вестка аб адкрыцці адміралам Піры Паўночнага полюса ў красавіку 1909 года. Гэта, вядома, было для мяне жорсткім ударам!
У выніку Амундсен, не разлічваючы на спонсарскую падтрымку, адважыўся ў тайне ад усіх радыкальна змяніць уласныя планы, узяўшыся за заваяванне Паўднёвага полюса. 14 снежня 1911 года каманда Амундсена ў складзе (Оскара Вістынга, , і ) дабралася да мэты. Амундсен пісаў:
Не магу сказаць…, што дасягнуў мэты свайго жыцця. Гэта было б ужо занадта відавочнай і адкрытай выдумкай. Лепш… я скажу прама, што, па-мойму, яшчэ ніколі ніхто з людзей не стаяў у пункце, дыяметральна супрацьлеглым мэце яго імкненняў у такім поўным сэнсе слова, як я ў гэтым выпадку. Раён Паўночнага полюса — чаго там! — сам Паўночны полюс вабіў мяне з дзяцінства, і вось я на Паўднёвым полюсе. Сапраўды ўсё навыварат!
У навуковым дачыненні экспедыцыя абследавала Трансантарктычны хрыбет, узяўшы некаторыя геалагічныя ўзоры, дапушчэнне Амундсена аб яго працягласці пазней пацвердзілася. Экспедыцыя дэталёва вывучыла паверхню шэльфавага ледавіка Роса і Паўднёвапалярнага плато, а таксама паўвострава Эдуарда VII. Экспедыцыя таксама даставіла шырокі комплекс метэаралагічных дадзеных. Суднавы атрад на «Фраме» зрабіў шэраг важных акіянаграфічных і гляцыялагічных даследаванняў (узятыя 891 проба вады і 190 проб планктона) ў Атлантычным сектары Паўднёвага акіяна.
У палітычным сэнсе экспедыцыя прыўнесла шмат праблем у нарвежска-брытанскія адносіны: брытанцы разглядалі Антарктыку як зону свайго прыярытэту, а гібель Скота прывяла да вельмі негатыўнага стаўлення да самога Амундсена.
Экспедыцыя Амундсена стала пачаткам канца «залатога веку» палярных даследаванняў: магчымасці сабачай запрэжкі як транспартнага і даследчага сродку ў экстрэмальных умовах былі вычарпаныяПредисловие В. С. Корякина в кн.: Буманн-Ларсен, с. 6.. Не выпадкова 11 чэрвеня 1914 года Амундсен атрымаў дыплом авіятара, маючы на той час налёт у 20 гадзін. У далейшым Амундсен будзе актыўна карыстацца гідрасамалётамі і дырыжаблямі. З пункту гледжання Амундсена, паход да Паўднёвага полюса быў толькі этапам яго арктычнай экспедыцыі, аднак з-за падзей Першай сусветнай вайны ў паход на Паўночны полюс ён выступіў у 1918 годзе на .
Падрыхтоўка і планаванне
Перадгісторыя
Брытанскія даследаванні ў Антарктыдзе
Раён мора Роса мог з поўным правам называцца традыцыйным раёнам даследаванняў Вялікабрытаніі, бо яшчэ ў 1841—1842 гадах даследаванні тут праводзіў сэр Джэймс Рос. 27 студзеня 1841 года ён адкрыў два вулканы — Эрэбус і , потым востраў, на якім яны размяшчаюцца, быў названы яго імем. Пасля гэтага Рос правёў свае караблі ўздоўж Вялікага ледзянога бар’ера і дасягнуў бухты, якую ў пачатку ХХ стагоддзя назвалі Кітовай.
Зноў даследчыкі з’явіліся ў моры Роса ў 1901 годзе ў ходзе Брытанскай нацыянальнай антарктычнай экспедыцыі на «Дыскаверы» капітана Роберта Скота, якая зазімавала ў праліве Мак-Мёрда. Найбліжэйшы бераг быў названы ім Зямлёй Эдуарда VII. У 1902 годзе Скот, Эрнэст Шэклтан і Эдвард Уілсан паспрабавалі выступіць у першы саначны паход да Паўднёвага полюса і дасягнулі 30 снежня пункта . З прычыны недахопу правіянту і цяжкіх лядовых умоў, экспедыцыянеры вымушаныя былі вярнуцца. Скот не ставіў перад сабой спартыўных задач, разглядаючы гэты паход як выпрабавальны: трэба было выпрабаваць розныя тэхналогіі перамяшчэння па ледзяным покрыве. Скот быў праціўнікам выкарыстання ездавых сабак: лічыў, што яны занадта пражэрлівыя, у Антарктыцы няма дзічыны, каб іх пракарміць і г. д. (Практыка скормлівання іншым сабакам загінулых або наўмысна забітых жывёл, якую выкарыстоўвалі нарвежскія экспедыцыі, была абсалютна непрымальнай для Скота). У той перыяд Скот лічыў, што адзінай цяглавай сілай у паўднёвапалярным паходзе павінны быць людзі.
У 1908 годзе Шэклтан паспрабаваў прабіцца да полюса (гэта было галоўнай задачай яго экспедыцыі), выкарыстоўваючы новую тактыку: у сані запрагаліся маньчжурскія нізкарослыя коні (англічане называлі іх «поні»). Аднак неўзабаве яны загінулі ад холаду, і большую частку маршруту ў Шэклтану і спадарожнікам давялося ісці пешшу, не выкарыстоўваючы нават лыж. Выйшаўшы з Мак-Мёрда 29 кастрычніка 1908 года, Шэклтан і яго каманда (Фрэнк Уайлд, Эрык Маршал і Джэймсан Адамс) 9 студзеня 1909 года дасягнулі , не дайшоўшы па полюса (). Яны разведалі трасу на Палярнае плато па ледавіку Бірдмара (названы ў гонар спонсара экспедыцыі).
Праект Нансена Фрыцьёф Нансен яшчэ да заканчэння апрацоўкі матэрыялаў Нарвежскай палярнай экспедыцыі 1893—1896 гадоў планаваў нарвежскую экспедыцыю ў Антарктыду. План Нансена быў выкладзены на дакладзе ў Каралеўскім геаграфічным таварыстве. Яшчэ ў 1897 годзе Нансен меркаваў, што паспяховая экспедыцыя да Паўднёвага полюса павінна складацца з двух атрадаў: суднавага і берагавога. Суднавы атрад служыць для транспарціроўкі рыштунку і сабак (лікам каля 100) і выкарыстоўваецца для акіянаграфічных даследаванняў. Берагавы атрад, адшукаўшы базу для зімоўкі, здзейсніць марш-кідок да полюса. Экспедыцыя пачала ажыццяўляцца, але «Фрам» здаваўся непрыдатным для новых планаў Нансена (тым больш што судна было занята ў той перыяд экспедыцыяй Свердрупа). У 1899 годзе Колін Арчэр распрацаваў праект новага паўднёвапалярнага судна, але рэалізаваны ён не быў. Далей Нансен быў загружаны навуковай працай і палітыкай, і толькі ў 1907 годзе адважыўся вярнуцца да антарктычных планаў. Ён прыйшоў да высновы, што «Фрам» будзе цалкам прыдатным для экспедыцыі такога роду.
У лісце сэру Клементу Маркхэму Нансен апісваў далейшае:
У 1907 годзе я зноў пачаў быў займацца сваёй падрыхтоўкай. Якраз у гэты самы час з’явіўся Амундсен і расказаў мне пра свой план — прайсці на малым судне Берынгавым пралівам да ледзянога берага, высадзіцца на лёд і прадрэйфаваць разам з ім цераз Паўночны Ледавіты акіян. Дрэйфаваць на судне ён баяўся. Я прама сказаў яму, што ўхваліць яго план не магу… Здарся яму вырашыцца на такую экспедыцыю, для гэтага ёсць адна магчымасць — праводзіць яе на «Фраме», які пабудаваны адмыслова для плавання ў льдах. Але тады ўзнікнуць цяжкасці, таму што я сам збіраюся скарыстацца «Фрамам» для сваёй экспедыцыі да Паўднёвага полюса. Тады ён спытаў, ці не пагаджуся я ўзяць яго з сабой перш у маю экспедыцыю, з тым каб пасля ён мог атрымаць «Фрам» для свайго дрэйфу ў Ледавітым моры.
Лёс экспедыцыі Амундсена вырашыла хвароба Евы Нансен — жонкі Фрыцьёфа Нансена. У лісце Амундсену ад 2 красавіка 1913 года Нансен пісаў:
…Дзеля Вас я прынёс ахвяру, якой не прыносіў нікому з тых, хто жыве на свеце, — адмяніў уласны паход да Паўднёвага полюса, закліканы стаць заключным акордам маёй кар’еры як палярнага даследчыка, і адмовіўся ад «Фрама», каб Вы маглі ажыццявіць свой дрэйф праз Паўночны ледавіты акіян.
Падрыхтоўка
Планы Амундсена да 1909 года. Фінансаванне
10 лістапада 1908 года план Амундсена быў абвешчаны грамадскасці. Амундсен абвясціў, што экспедыцыя плануецца працягласцю ў 4—5 гадоў. «Фрам» павінен быў адплыць у пачатку 1910 года, перасекчы Атлантычны і Ціхі акіяны, даўкамплектавацца ў Сан-Францыска, каб да жніўня таго ж года быць на , адтуль прайсці на поўнач і ўмерзнуць у пакавыя льды, гатовыя вынесці «Фрам» за Паўночны полюс да паўночнага ўзбярэжжа Грэнландыі. Па патрабаванні Нансена 20 красавіка 1907 года стортынг асігнаваў для пагашэння запазычанасцей Амундсена па экспедыцыі на «Ёа», пасля чаго ў 1907—1908 гадах ён правёў турнэ па ЗША, якое прынесла дастатковую колькасць сродкаў. 11 лістапада кароль Хокан VII і каралева Мод ахвяравалі экспедыцыі . Аднак абвешчаная падпіска не дала дастаткова сродкаў, таму Фрыцьёф Нансен у студзені 1909 года заснаваў спецыяльны камітэт для фінансавання экспедыцыі. Пастановай стортынга ад 9 лютага 1909 года «Фрам» быў перададзены Амундсену, адначасова было асігнавана для рамонту і аснашчэння судна. Рашэнне было прынята 87 галасамі супраць 34. Агульны бюджэт экспедыцыі быў запланаваны ў , да 1909 года ўдалося сабраць не больш за 100 000 — чвэрць патрэбнай сумы. Да мая 1910 года фінансавы дэфіцыт Амундсена дасягнуў , пры гэтым не было адкуль узяць сродкаў нават для зваротнага рэйса «Фрама». Спонсар нечакана знайшоўся ў Аргенціне: гэта быў магнат-жывёлавод дон , які перасяліўся ў Новы свет у 1876 годзе. Яго брат Крыстафер Крыстоферсен стаў у 1910 годзе нарвежскім паслом у Аргенціне, а да таго займаў пасаду міністра замежных спраў (у 1908—1910 гадах) і быў блізка знаёмы з Нансенам. Дон Педра бясплатна забяспечыў «Фрам» газай і неабходнымі харчамі. Тым не менш, Амундсен залез у даўгі і быў вымушаны закласці свой дом за .
«Палярная гонка»
Тэрмін «палярная гонка» быў уведзены Робертам Піры ў інтэрв’ю газеце 13 верасня 1909 года. У гэтым нумары былі апублікаваныя планы экспедыцыі Скота з каментарыямі вядомых палярнікаў. Піры, акрамя ўсяго іншага, заявіў:
Можаце мне паверыць на слова: гонкі да Паўднёвага полюса, якія пачнуцца паміж амерыканцамі і брытанцамі ў бліжэйшыя сем месяцаў, будуць напружанымі. Ад іх будзе перахапляць дыханне. Такіх гонак свет яшчэ ніколі не бачыў.
Амундсен к таму часу ўжо прыняў рашэнне адмовіцца ад паўночнапалярных планаў (хоць бы часова): 1 верасня 1909 года стары сябар і паплечнік Амундсена Фрэдэрык Кук афіцыйна абвясціў аб дасягненні Паўночнага полюса 21 красавіка 1908 года. 7 верасня таго ж года аб дасягненні Паўночнага полюса абвясціў Роберт Піры: паводле яго заявы, гэта адбылося 6 красавіка 1909 года. У прэсе ўпарта мусіраваліся чуткі, што наступнай мэтай Піры будзе Паўднёвы полюс, аналагічныя экспедыцыі рыхтавалі: у Францыі — Жан-Батыст Шарко, у Германіі — Вільгельм Фільхнер, у Японіі — Сірасэ Нобу. Рыхтаваліся экспедыцыі ў Бельгіі і Аўстраліі (Дуглас Моўсан). Ніхто з іх, уключаючы Роберта Скота, не называў канкрэтных дат пачатку экспедыцыі. У дзень абвяшчэння Піры, 7 верасня 1909 года, Амундсен выехаў у Капенгаген, дзе тады з лекцыйным турнэ знаходзіўся Кук. Імаверна, у выніку размовы з ім, 9 верасня Амундсен робіць заказ кампаніі «Каралеўскі грэнландскі гандаль» на набыццё 50 ездавых грэнландскіх лаек, 14 поўных камплектаў эскімоскага футравага адзення, палярнага абутку, матэрыялаў для яго рамонту, неапрацаваных аленевых шкур і г. д. Першапачаткова меркавалася ўсё гэта закупіць на Алясцы. Тым самым становіцца зразумела, што прынамсі, 9 верасня 1909 года Амундсен адважыўся на штурм Паўднёвага полюса.
Новы план Амундсена