Хведар Данілюк (, в. Сурынка, Слонімскі павет — , Нью-Ёрк) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, бацька Барыса Данілюка.
Жыццяпіс Нарадзіўся 12 жніўня 1887 года ў в. Сурынка Слонімскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919—1920 гг. служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 г. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1921 г.
У часе нямецкай акупацыі ў 1942 г. браў удзел у саборы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. З лета 1944 г. — у эміграцыі, выконваў абавязкі ад’ютанта камандзіра 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС.
У жніўні 1950 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазней настаяцелем кафедральнага сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
Літаратура
Спасылкі http://hardzin.livejournal.com/21989.html?thread=42213
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Постаці БАПЦ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне Катэгорыя:Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС