Шаранец — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўночны захад ад горада Браслаў, за 2,5 км паўночны захад ад вёскі Дубіна, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,76 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на захадзе невыразныя), пераважна пад лесам, участкамі на ўсходзе разараныя. З усходняга і заходняга бакоў возера нешырокая ўвільготненая пойма.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна