Белае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 13 км на паўночны захад ад горада Браслаў, за 1 км паўночны захад ад вёскі Баруны, у басейне ракі Друйка.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,57 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км.

Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—150 м. Зарастае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна