Дуброк — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Абаб'е, у басейне ракі Абабіца. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя — 1,7 м. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Аб’ём вады ў возеры 0,24 млн м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаямі з азёрамі Мядзведна і Абаб'е.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Абабіцкая група азёр