Лінок — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 16 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 1,25 км на паўночны ўсход ад вёскі Сутароўшчына, за 0,6 км на паўднёвы захад ад возера Опліса, у басейне ракі Друйка.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—150 м. Сцёк у ручай Плесавіца.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна