Казакова — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на паўночны захад ад горада Мёры, за 0,3 км на захад ад вёскі Казакова, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,16 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.

Схілы катлавіны пакатыя, вышынёй да 5 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 75—200 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна