Васілёк — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Родзеўшчына, у басейне ракі Друйка.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
Возера займае частку забалочанага лугу. Схілы катлавіны невыразныя. Забалочаная пойма шырынёй 75—100 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна