Мікалай Піліпавіч Заяц ( — ) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1940 год).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна. Беларус.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці артылерыйскага старшыні, кананіра на крэйсеры «Асілак» (1914—1917).
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. камандаваў кананерскай лодкай «Чырвоны Сцяг».
У гады Грамадзянскай вайны, у лютым — маі 1918 г., удзельнічаў у Лядовам паходзе па перабазіраванні караблёў Балтыйскага флоту з Рэвеля і Гельсінгфорса ў Кранштат, потым камандаваў батарэяй форта «Чырванафлоцкі» у Шлісельбургскай крэпасці.
Паслядоўна камандаваў крэйсерам «Вароўскі», эсмінцам «Ленін» Балтыйскага флоту; крэйсерам «Чырвоны Каўказ» на Чорным моры.
У 1940 г. у ліку першых звання контр-адмірал быў удастоены і Мікалай Піліпавіч Заяц.
З 1941 г. ён старшыня камітэта па абароне Севастопаля. Са жніўня 1942 г. і да канца вайны працаваў старшынёй пастаяннай прыёмнай камісіі караблёў пры Наркамаце Ваенна-марскога флоту СССР.
Літаратура
Спасылкі Знакамітыя людзі Магілёўшчыны
Катэгорыя:Маракі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне Катэгорыя:Контр-адміралы СССР