Міністэрства ўнутраных спраў СССР () — цэнтральны саюзна-рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік па барацьбе са злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 1946—1960 і 1968—1991 гадах. Да распаду СССР аб’ядноўвала 15 рэспубліканскіх МУС саюзных рэспублік. Колькасць у 1953 годзе — 1 095 678 чалавек.МУС СССР

Гісторыя міністэрства

1946—1960 гады

18 сакавіка 1946 года V сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР, а народных камісарыятаў — у міністэрствы. НКУС СССР ператвараецца ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР (МУС СССР).

У студзені 1947 года Пастановай Савета Міністраў СССР унутраныя войскі з МУС СССР перадаюцца ў МДБ СССР. Памежныя войскі, канвойныя часці і войскі МУС па ахове аб’ектаў прамысловасці і чыгунак застаюцца ў падпарадкаванні МУС СССР. Пачынаецца працэс па вываду сілавога складніку з МУС СССР, да 1953 года ў складзе МУС застаюцца лагеры, кіраванні і прадпрыемствы вытворча-гаспадарчай дзейнасці (будаўнічыя, геолагаразведкі, здабычы карысных выкапняў, лясныя і г.д.): У жніўні 1947 года прынята пастанова Савета Міністраў СССР, па якім Аддзел урадавай сувязі і Упраўленне войскаў урадавай сувязі з падпарадкавання МУС перадаюцца ў МДБ СССР. У красавіку 1948 года часткі па ахове асабліва важных аб’ектаў прамысловасці МУС СССР перадаюцца МДБ СССР. У кастрычніку 1949 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 13 кастрычніка 1949 г. Ваенна-будаўнічае ўпраўленне, Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў (ГУПВ) і часткі пагранвойскаў, Галоўнае ўпраўленне міліцыі (крымінальны вышук, АБКСУ, міліцыя) перададзены ў распараджэнне МДБ СССР. У сакавіку 1949 года паводле пастановы Савета Міністраў СССР з 3 спецыяльных аддзелаў МУС у склад МДБ перададзена Дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей, на базе якога арганізаваны Спецаддзел (Дзяржсхоў) МДБ СССР. У ліпені 1950 года Асобая нарада і Галоўнае ўпраўленне па аператыўным вышуку (барацьба з бандытызмам) з МУС СССР перададзены ў распараджэнне МДБ СССР.

Пасля смерці І. В. Сталіна на сумесным пасяджэнні Пленума ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прынята рашэнне пра аб’яднанне МДБ СССР і МУС СССР у адно Міністэрства — МУС СССР. Адпаведны закон прыняты 15 сакавіка 1953 годаО преобразовании министерств СССР : Закон от 15 марта 1953 г. // Ведомости Верховного Совета СССР 1953 г. № 3. Л. П. Берыя прызначаны Міністрам унутраных спраў СССР і намеснікам старшыні Савета Міністраў СССР.

У сакавіку 1953 года ў сувязі з вызваленнем МУС СССР ад вытворча-гаспадарчай дзейнасці з МУС СССР у склад іншых міністэрстваў і ведамстваў перададзена больш за 21 падраздзяленне. Таксама ў Міністэрства юстыцыі СССР перададзены Галоўнае ўпраўленне лагераў, Упраўленне дзіцячых калоній і выпраўленча-працоўныя ўстановы, за выключэннем тых, у якіх утрымліваліся асуджаныя за дзяржаўныя злачынствы.

У чэрвені 1953 года Міністрам унутраных спраў СССР ізноў прызначаны Сяргей Нічыпаравіч Круглоў.

1 верасня 1953 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР скасавана Асобая нарада пры Міністру ўнутраных спраў.

21 студзеня 1954 года Пастановай СМ СССР Галоўнае ўпраўленне лагераў (Гулаг) і Упраўленне дзіцячых калоній (УДК) з Міністэрства юстыцыі СССР ізноў перададзены ў склад МУС СССР.

Паводле даных МУС СССР на 1 красавіка 1954 года ў Гулагу было 1 млн 360 тыс. зняволеных. З іх за контррэвалюцыйныя злачынствы адбывалі пакаранне 448 тыс. чалавек, за цяжкія крымінальныя злачынствы — каля 680 тыс. Сярод зняволеных амаль 28 % складала моладзь да 25 гадоў.

13 сакавіка 1954 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР утвораны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР і яго Старшынёй прызначаны былы Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў СССР Іван Аляксандравіч Сяроў. Міліцыя засталася ў складзе МУС СССР.

22 лютага 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР утворана Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР (міністэрства ўнутраных спраў іншых саюзных і аўтаномных рэспублік існавалі і раней.)

У лютым 1956 года Міністрам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Паўлавіч Дудараў.

25 кастрычніка 1956 года ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову "Аб мерах па паляпшэнні працы Міністэрства ўнутраных спраў СССР". Органы МУС рэарганізаваны ва ўпраўленні (аддзелы) унутраных спраў выканкамаў Саветаў. Тым самым адраджалася сістэма двайнога падпарадкавання: мясцовым Саветам і вышэйстаячым органам МУС.

13 студзеня 1960 года Міністэрства ўнутраных спраў СССР скасавана; яго функцыі перададзены міністэрствам унутраных спраў саюзных рэспублікОб упразднении министерства внутренних дел СССР : Указ Президиума Верховного Совета СССР от 13 января 1960 г. // Ведомости Верховного Совета СССР 1960 г. № 3. У пастанове Савета Міністраў СССР ад 13 студзеня 1960 г. «Аб мерапрыемствах, звязаных са скасаваннем МУС СССР» гаварылася наступнае: Скасаваць: Галоўнае ўпраўленне міліцыі (ГУМ), Галоўнае ўпраўленне месцаў зняволення (былы ГУЛАГ), Галоўнае ўпраўленне пажарнай аховы, Галоўнае ўпраўленне ўнутраных і канвойных войскаў, Галоўнае ўпраўленне ваеннага забеспячэння, Упраўленне кадраў, Упраўленне навучальных устаноў, ГАСУ, Фінансава-планавае ўпраўленне , Ваенна-мабілізацыйны аддзел, 2 спецаддзел, Аддзел дзіцячых калоній, Аддзел капітальнага будаўніцтва, Юрыдычны аддзел, Аддзел перавозак, Галоўную бухгалтэрыю і Сакратарыят МУС СССР. Перадаць у МУС РСФСР: 1 і 3 спецаддзелы. Пераўтварыць Галоўнае архіўнае ўпраўленне МУС у Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў СССР. Перадаць Галоўнае ўпраўленне геадэзіі і картаграфіі з МУС у Міністэрства геалогіі і аховы нетраў СССР. Перадаць Аддзел фельдсувязі з МУС у Міністэрства сувязі СССР. Перадаць Штаб мясцовай проціпаветранай абароны краіны з МУС у Міністэрства абароны СССР. Перадаць Аддзяленне па вышуку асоб, якія страцілі сувязь са сваякамі, ГУМ МУС СССР у распараджэнне Выканкама саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР. Перадаць групу пашпартнага аддзела ГУМ МУС СССР па рэгістрацыі, уліку і афармленню дазволаў на выезд за мяжу і ўезд у СССР у КДБ пры Савеце Міністраў СССР.

Гісторыя саюзна-рэспубліканскага ведамства (НКУС, МУС), якое практычна цалкам кантралявала жыццё Савецкай дзяржавы, перапынілася на шэсць з паловай гадоў.

Міністэрства аховы грамадскага парадку (МАГП) 30 жніўня 1962 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР пераўтварыў Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР у Міністэрства аховы грамадскага парадку (МАГП) РСФСР. Аналагічныя ўказы прыняты ва ўсіх саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР.

26 ліпеня 1966 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб стварэнні Саюзна-рэспубліканскага міністэрства аховы грамадскага парадку СССР» было адноўлена цэнтралізаванае кіраванне органамі міліцыі ў маштабе краіны (МАГП СССР).

17 верасня 1966 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР скасаваў Міністэрства аховы грамадскага парадку РСФСР у сувязі з ускладаннем яго функцый на МАГП СССР. (Міністэрства аховы грамадскага парадку іншых саюзных рэспублік і аўтаномных рэспублік працягнулі сваё існаванне.)

МУС СССР 25 лістапада 1968 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў Указ «Аб пераназванні Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР у Міністэрства ўнутраных спраў СССР». Аналагічныя ўказы прыняты ў саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР.

У кастрычніку 1989 года ізноў утворана Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР.

Перыяд распаду СССР

РСФСР (Расія)

18 жніўня 1991 года «Дзеля захавання канстытуцыйнага парадку і цэласнасці СССР», па ініцыятыве старшыні КДБ і першых асоб урада СССР, быў сфарміраваны Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) СССР, у склад якога ўвайшоў і міністр унутраных спраў СССР Б. К. Пуга. У Маскву былі ўведзены войскі і танкі. З-за сваіх нерашучых дзеянняў перад масавымі антысавецкімі і антыкамуністычнымі дэманстрацыямі (пераважна ў Маскве), ДКНС 21 жніўня пацярпеў паражэнне і самараспусціўся. 22 жніўня Б. К. Пуга загінуў дома пры нявысветленых акалічнасцяхЗастрэліўся ці застрэлілі?. 29 жніўня апошнім міністрам унутраных спраў СССР стаў міністр унутраных спраў РСФСР генерал-палкоўнік В. П. БараннікаўУказ Прэзідэнта СССР № УП-2457 ад 23.08.1991 «Аб прызначэнне Бараннікава В. П. міністрам унутраных спраў СССР» . Згода на прызначэнне дадзена пастановай Вярхоўнага Савета СССР ад 29.08.1991 № 2370-I . Некаторы час ён сумяшчаў кіраўніцтва саюзным і расійскім міністэрствамі, потым 13 верасня 1991 года быў вызвалены ад пасады ва ўрадзе РСФСР, якую заняў яго намеснік А. Ф. Дунаеў.

19 снежня 1991 года прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў пастанову расійскага ўрада аб спыненні дзейнасці МУС СССР на тэрыторыі ФедэрацыіПОСТАНОВЛЕНИЕ Правительства РСФСР от 19.12.1991 N 52 «О ПРЕКРАЩЕНИИ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СССР НА ТЕРРИТОРИИ РСФСР» .

26 снежня 1991 года Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР прыняў дэкларацыю № 142-Н аб спыненні існавання СССР у сувязі з утварэннем СНД. Усе органы, установы і арганізацыі МУС СССР на тэрыторыі Расіі былі пераведзены пад юрысдыкцыю Расійскай Федэрацыі з уключэннем іх у сістэму МУС Расіі.

Кіраўнікі