Музей скульптур пад адкрытым небам Мідлхейм (, ) — музей пад адкрытым небам у бельгійскім горадзе Антверпен.

Гісторыя Парк Мідлхейм вядомы з 1342 года, у 1910 годзе ён быў выкуплены горадам у прыватных уладальнікаў. У час Другой сусветнай вайны быў моцна пашкоджаны падчас авіяцыйных бамбардзіровак. У 1950 годзе ў парку прайшла першая міжнародная выстаўка скульптуры і ў тым жа годзе па ініцыятыве бургамістра Антверпена Крайбекса быў створаны музей сучаснай скульптуры пад адкрытым небам. У стварэнні музея таксама прымалі ўдзел і вядомыя замежныя спецыялісты, у тым ліку прафесар Палукіні, скульптары Генры Мур і Восіп Цадкін.

Калекцыя У калекцыі музея 1360 твораў мастацтва, у тым ліку 480 скульптур, 280 медалёў і 600 малюнкаў і гравюр.

Літаратура Т. А. Седова, «Художественные музеи Бельгии» (серия «Города и музеи мира»), издательство «Искусство», 1972, стр.209-218

Спасылкі

Middelheimmuseum

Катэгорыя: Музеі Антверпена Катэгорыя: Мастацкія музеі Бельгіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1950 годзе