Зноемскае княства () — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.
У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства.
Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня. Пасля смерці Конрада I Брненскага яно было падзелена паміж яго сынамі: Ольдржых стаў кіраваць з Брна, а Літальд — са Знойма. Так утварылася Зноемскае княства.
+Зноемскія князі (1092—1197)№ ІмяПартрэтНарадзіўсяПамёрГады кіраванняКаментарыі 1 Літальд ? 15 сакавіка 1112 1092—1097 Сын Конрада I Брненскага. 2 Баржывой II каля 1065 2 лютага 1124 1097—1101 Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь брненскі 1097—1101, князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120 3 Літальд ? 15 сакавіка 1112 1101—1012 Другі раз. 4 Ольдржых (Удальрых) ? 27 сакавіка 1113 1112—1113 Брат Літальда Зноемскага. 5 Сабеслаў I Ольдржых каля 1075 14 лютага 1140 1113—1123 5-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140 6 Конрад II Зноемскі 70px|Конрад II ? пасля 1161 1123—11281134 — пасля 1161) Сын Літальда Зноемскага. Князь брненскі 1156 — пасля 1161. У 1128—1134 быў зняволены князем чэшскім Сабеславам I. 7 Конрад III Ота 80px|Конрад II Ота ? 9 верасня 1191 пасля 1161—1191 Сын Конрада II Зноемскага, князь оламаўцкі 1182—1189, князь брненскі 1177—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191 8 Уладзіслаў Індржых 80px|Уладзіслаў Індржых ? 12 жніўня 1222 1192—1194 Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197 9 Індржых (Генрых) Бржэціслаў ? 15 чэрвеня 1197 1194-1197 Сын Генрыха, 4-га сына князя чэшскага Уладзіслава I. Біскуп пражскі 1182—1197, князь чэшскі 1193—1197.
У 1197 годзе Зноемскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.
Катэгорыя:Гісторыя Маравіі Катэгорыя:Княствы Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Чэхіі Катэгорыя:Гісторыя Знойма