Ку́тна-Го́ра (), гістарычна Кутэнберг () — горад у Сярэднячэшскім краі. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Кутна-Гора. Размешчаны за 60 км на ўсход ад Прагі, на плато Кутна-Гора на вышыні 254 м над узроўнем мора.

Насельніцтва — 21,1 тысяч жыхароў (2005).

Гісторыя Горад заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя. Цэнтр сярэдневяковай срэбраздабыўной індустрыі (у XIII стагоддзі рудні горада давалі траціну агульнаеўрапейскай здабычы срэбра), дзякуючы чаму горад быў другім па багацці ў Чэшскім каралеўстве.

Менавіта рудні і сталі прычынай утварэння першых гарняцкіх пасёлкаў, адзін з якіх атрымаў назву «Cuthna Antiqua», што азначае «старая манаская рыза». Адзін з манахаў, паводле падання, заснуў на суседнім узгорку, а ў сне ўбачыў сярэбраныя зліткі. Прачнуўшыся, ён сапраўды знайшоў іх у паказаным у сне месцы і накрыў гэта месца сваёй рызай. Кутна-Гора стала месцам першай у Еўропе «сярэбранай ліхаманкі». Вакол шахт з’явілася хаатычнае нагрувашчванне халуп, корчмаў, лазняў, крам і да т.п. Затым разрозненыя пасёлкі аб’ядналіся, і Кутна-Гора здабыла прывілеі каралеўскага горада.

Была моцна разбурана ў часы гусіцкіх войнаў. Праз вычарпанне руд да сярэдзіны XVI стагоддзя горад прыйшоў у заняпад.

Славутасці

Вядомы шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры. Сабор Святой Варвары 1388—1547 — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы — другі па велічыні і значнасці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі позняй (уладзіслаўскай) готыкі Касцёл Святога Якава Старэйшага (1330) Будынак архідыяканства (1594—1599) Езуіцкі калегіум (1667—1700) Былы манетны двор — Влашскі (Італьянскі) двор (XIII стагоддзе) Барочны чумны слуп (1713—1715) На ўскраіку горада, у мястэчку Седлец — касцёл Усіх Святых з костніцай пры могілках (каля 1400) У Седлецы — сабор Узнясення Дзевы Марыі і Святога Яна Хрысціцеля (1280—1320, 1702—1714) Музей срэбра «Градзек» і сярэдневяковая сярэбраная шахта (1485—1505) Касцёл Найсвяцейшай Тройцы пры могілках (каля 1415) Касцёл Усіх Святых (каля 1290) Капэла Божага Цела (каля 1400) Кляштар урсулінак (1733—1743) Касцёл Маці Божай на Намнеці (1360—1470) Касцёл Святога Яна Непамуцкага (1734—1750) Каменны фантан (1493—1495) Каменны дом (1485—1495) Помнік Святому Вацлаву

Гістарычны цэнтр горада ўваходзіць у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Эканоміка Шкловыдзімальны завод, піўная вытворчасць, тытунёвая фабрыка Philip Morris, завод кампаніі «Foxconn».

Насельніцтва

Транспарт Чыгуначны транспарт У межах горада знаходзіцца тры станцыі: Кутна-Гора-галоўная і, на адгалінаванні, Кутна-Гора-Седлец () і Кутна-Гора-горад (). Апошняя станцыя знаходзіцца бліжэй усяго да гістарычнай часткі горада.

Аўтатранспарт Некалькі ўнутрыгарадскіх маршрутаў. Міжгародняя сувязь ажыццяўляецца з аўтобуснай станцыі.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Радка Дэнемаркава (нар. 1968) — чэшская пісьменніца.

Гл. таксама Костніца ў Седлецы

Крыніцы

Спасылкі

Кутна-Гора — інфармацыйны партал Кутна-Гора. Фотагалерэя Кутна Гора — славутасцямі і гісторыяй

Катэгорыя:Гарады Сярэднячэшскага края