Анатоль Іва́навіч Касце́нка () — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
Біяграфія Скончыў Кіеўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, потым Адэскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. З 1967 годзе пачаў навучанне ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, праходзіў службу ў Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акруге. Быў накіраваны ў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў, пасля якой быў прызначаны камандзірам 18-ай кулямётна-артылерыйскай дывізіі на Камчатцы. У 1987 вяртаецца ў Беларускую ваенную акругу на пасаду першага намесніка камандуючага. У 1989 годзе быў прызначаны камандуючым БВА.
28 ліпеня 1994 года прызначаны Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь
Спасылкі http://www.vminsk.by/news/26/60492/
Катэгорыя:Міністры абароны Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ваенныя Беларусі