Антон Храмых (нар. ) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец александрыйскай ДЮСШ «Крышталь». Пасля вучобы некаторы гуляў у харкаўскім «Арсенале».

У перыяд з 2001 па 2003 гады гуляў у камандзе найвышэйшага дывізіёна Беларусі «Дняпро-Трансмаш». За галоўную каманду правёў 38 матчаў, яшчэ 34 згуляў за дубль. Узімку 2004 года вярнуўся ва Украіну, дзе заключыў кантракт з адэскім «Чарнаморцам». 14 сакавіка таго ж года ў матчы супраць «Зоркі» дэбютаваў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Украіны.

З 2005 года гуляў у розных камандах Першай лігі. Узімку 2013 перайшоў у алчэўскую «Сталь». Разам з камандай стаў срэбраным прызёрам Першай лігі 2012/13.

З сакавіка 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў наваполацкім «Нафтане», і ў выніку ў красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам. У «Нафтане» стаў асноўным левым абаронцам. З чэрвеня не гуляў з-за траўмы, а ў ліпені пакінуў наваполацкі клуб.

У жніўні 2015 года стаў іграком клуба трэцяга ўкраінскага дывізіёна «Рэал Фарма». У ліпені 2017 года пасля двух гадоў у Другой лізе папоўніў склад першалігавай «Жамчужыны», аднак ужо праз два месяцы пакінуў каманду і завяршыў кар’еру. Пасля стаў працаваць дзіцячым трэнерам у адэскім «Чарнаморцы».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац-2 Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Мікалаеў Катэгорыя:Ігракі ФК Днестр Авідзіяпаль Катэгорыя:Ігракі ФК Геліяс Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Алчэўск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Фарма Катэгорыя:Ігракі ФК Жамчужына Адэса