Вахрамеева — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінск, каля вёскі Росіца, у басейне ракі Росіца.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
Схілы катлавіны на поўначы і поўдні вышынёй да 15 м, пад лесам, месцамі — пад хмызняком. Пойма забалочаная, шырынёй да 50 м. На ўсходзе выцякае ручай у возера Росіца.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Росіцы Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна