Праску́рна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 50 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Сітна, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Плошча вадазбору 1 км².
Схілы катлавіны вышынёй 4—8 м, спадзістыя, параслі лесам. Возера бяссцёкавае.
Літаратура
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Палаты