«Рэал Сарагоса» () ― іспанскі футбольны клуб з аднайменнага горада, прадстаўляе правінцыю Арагон. Быў заснаваны 18 сакавіка 1932 года шляхам аб’яднання двух клубаў Iberia SC і Real Zaragoza CD. У 1930-х гадах клуб прагрэсаваў, але грамадзянская вайна перашкодзіла гэтаму прагрэсу.

«Рэал» з Сарагосы займае 9 радок у вольнай табліцы чэмпіянату Іспаніі. Шосты клуб Іспаніі па колькасці перамог у кубку краіны, клуб перамагаў у гэтым спаборніцтве шэсць разоў. «Сарагоса» таксама мае перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, што была дасягнута ў сезоне 1994/95.

Традыцыйна дома клуб гуляе ў белых кашулях і гэтрах з сінімі шортамі. У гасцях каманда апранаеццца ў адзенне жоўта-чорнага колеру. Хатняя арэна завецца «Ла Рамарэда» і змяшчае 34 595 гледачоў.

Сябры і супернікі Традыцыйна з клубам «Нумасія» з горада Сорыя падтрымліваюцца добрыя адносіны.

Сярод традыцыйных праціўнікаў варта вылучыць «Асасуну» з Памплоны, што прадстаўляе суседнюю правінцыю Навара. Паміж гарадамі 145 кіламетраў, але калі каманды гуляюць адзін супраць аднаго, стадыён звычайна месціць шмат прадстаўнікоў гасцявога клуба.

Таксама існуе і арагонскае дэрбі, калі на пляцу сустракаюцца «Рэал Сарагоса» і «Уэска».

Дасягненні Уладальнік Кубка Іспаніі (6): 1964, 1966, 1986, 1994, 2001, 2004 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1): 2004 Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1): 1995

Склад Станам на люты 2024 года.

Спасылкі

Афіцыйны сайт клуба

Рэал Сарагоса