Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра (), больш вядомы як Пепі (; ); нар. , , Бразілія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца клуба «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Клубная кар’ера Пепэ з’яўляецца выхаванцам бразільскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў у дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клуба «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага года стаў асноўным іграком каманды. Правёў у «Марытыму» тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клуб з Порту наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны і розыгрышы нацыянальнага Кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынентальнага кубка.
У склад мадрыдскага «Рэала» далучыўся ў 2007 годзе. Доўгі час быў асноўным абаронцам мадрыдцаў. У сезоне 2016/17 з-за траўм правёў толькі 18 матчаў ва ўсіх турнірах, і ў канцы сезона абвясціў аб зыходзе з «Рэала» па заканчэнні кантракта. У ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Бешыкташам»Пепе подписал контракт с «Бешикташем». by.tribuna.com.. Пакінуў «Бешыкташ» па пагадненні бакоў у снежні 2018 года«Бешикташ» подтвердил уход Пепе. by.tribuna.com..
У студзені 2019 года вярнуўся ў «Порту»Пепе подписал контракт с «Порту» до 2021 года. by.tribuna.com..
Міжнародная кар’ера У жніўні 2007 года атрымаў грамадзянства Партугаліі і тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.
Дасягненні «Порту»: Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Партугаліі (4): 2006, 2020, 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2006, 2020 Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 2004
«Рэал» Мадрыд: Чэмпіён Іспаніі (3): 2008, 2012, 2017 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2008, 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2013/14, 2015/16, 2016/17 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2014 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2014, 2016
Зборная Партугаліі: Чэмпіён Еўропы: 2016
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Марытыму Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе