Палучча — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 42 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 0,6 км на захад ад вёскі Кавалі, каля вёскі Палучча, у басейне ракі Сосніца.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,34 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, спадзістыя, параслі лесам, на поўначы разараныя.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна