Капаловішча — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 52 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3,3 км на захад ад вёскі Белае, за 0,5 км на паўночны захад ад возера Вялікае Астравіта, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Схілы катлавіны на поўначы не выражаны, на поўдні стромкія, вышынёй 10 м. Размешчана сярод лесу.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна