Алякса́ндр Пятро́віч (Пейсахавіч) Кажда́н (; ,  — , Думбартан-Окс, , ЗША) — савецкі і амерыканскі гісторык-візантыніст, армяніст, адзін з найбуйнейшых спецыялістаў XX стагоддзя па Візантыі і Вялікай Арменіі, рэдактар фундаментальнага «Оксфардскага слоўніка Візантыі».

Біяграфія Нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Маскве. Пасля рэвалюцыі сям'я зведала голад і нястачу. Бацька Пейся (Пейсах) Эфрон (у рускай версіі Пётр Ізраілевіч Каждан), стаў адным з вядучых спецыялістаў па тэхналогіі вырабу змазачных маслаў у савецкай танкавай прамысловасці. У 1939 годзе Аляксандр паступіў на гістарычны факультэт МДУ, але з-за «буржуазнага паходжання» яму было немагчыма атрымаць вышэйшую адукацыю ў Маскве, і ён скончыў Уфімскі педагагічны інстытут (1942).

У 1944 годзе Каждан ажаніўся з Рымай Ізвянскай, у тым жа годзе нарадзіўся сын Дзмітрый. Пасля абароны дысертацыі ў 1946 годзе дзверы маскоўскіх навуковых інстытутаў ізноў апынуліся зачынены перад ім, на гэты раз з-за яго «касмапалітычнай» нацыянальнасці. Навукоўцу прыйшлося бадзяцца па пазаштатных пасадах (педагагічныя інстытуты ў Іванаве, Туле, Вялікіх Луках).

З 1956 года прафесар Каждан працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР. За два дзесяцігоддзі ён падрыхтаваў мноства публікацый; сярод іх навуковыя кнігі і артыкулы, артыкулы ў вядучых энцыклапедыях, пераклады антычных і сярэдневяковых аўтараў, навукова-папулярныя артыкулы і кнігі. Каждан удзельнічаў у працы рэдкалегіі штогодніка «Візантыйскі летапіс». Дыскусійныя артыкулы Каждана ахвотна друкаваў Аляксандр Твардоўскі ў «Новым свеце».

У 1975 годзе сын Каждана Дзмітрый атрымаў запрашэнне заняць кафедру прафесара ў Гарвардскім універсітэце. Жыццё Аляксандра Пятровіча ўскладнілася, жонку звольнілі з працы, і ён прыняў рашэнне эміграваць. У 1978 годзе ён прыбыў у Вену з ізраільскай візай. Але праз год, пасля працяглага знаходжання ў Парыжы і Бірмінгеме, Каждан пасяліўся ў ЗША, дзе працаваў у Цэнтры вывучэння Візантыі ў Думбартан-Окс і вёў курс лекцый у Прынстанскім універсітэце.

Пасля 1978 года кнігі Аляксандра Каждана канфіскоўваліся з савецкіх бібліятэк, а артыкулы — з навуковага абароту. У маскоўскім выдавецтве «Мастацтва» на 30 гадоў «затрымаўся» рукапіс яго манаграфіі «Два дні з жыцця Канстанцінопаля».

У ЗША Каждан выхаваў цэлую плеяду даследчыкаў-візантолагаў, а сярод расійскіх яго вучняў вылучаецца С. А. Іваноў.

Сын Давід (Дзмітрый) — ізраільскі (у мінулым амерыканскі) матэматык, спецыяліст па тэорыі прадстаўленняў груп. Унук Элі Каждан — шматгадовы саветнік і паплечнік Натана Шчаранскага, які займаў шэраг пасад на ізраільскай дзяржаўнай службе.

Асноўныя працы Аграрные отношения в Византии XIII—XIV вв. М., 1952. Религия и атеизм в древнем мире. М., 1957. Очерки истории Византии и южных славян. М., 1958. (В соавторстве с Г. Г. Литавриным). Деревня и город в Византии IX—X вв. Очерки по истории византийского феодализма. М., 1960. От Христа к Константину. М., 1965. Византийская культура (X—XII вв.). М., 1968. (Нем. пер.: Byzanz und seine Kultur. Berlin, 1973; ит. пер.: Bisanzio e la sua civiltà. Bari, 1983). Книга и писатель в Византии. М., 1973. (Ит. пер.: La produzione intellettuale a Bisanzio. Libri e scrittori in una società colta. Napoli, 1983). Социальный состав господствующего класса Византии XI—XII вв. М., 1974. (Ит. пер.: L’aristocrazia bizantina. Dal principio dell’XI alla fine del XII secolo. Palermo, 1997). Армяне в составе господствующего класса Византийской империи в XI—XII вв. Ереван, 1975. People and Power in Byzantium. An Introduction to Modern Byzantine Studies. Washington, 1982. (In collaboration with G. Constable). Studies on Byzantine Literature of the XIth and XIIth Centuries. Cambridge—New York—Paris, 1984. (In collaboration with Simon Franklin). Change in Byzantine Culture in the XIth and XIIth Centuries. Berkeley, 1985. (In collaboration with A. W. Epstein). Authors and Texts in Byzantium. Aldershot–Brookfield, 1993. A History of Byzantine Literature. 650–850. Athens, 1999. (In collaboration with L. F. Sherry and Ch. Angelidi; рус. пер.: История византийской литературы (650—850). СПб., 2002). Два дня из жизни Константинополя. СПб., 2002. Никита Хониат и его время. СПб., 2005. A History of Byzantine Literature. 850–1000. Athens, 2006. (Рус. пер.: История византийской литературы (850—1000). СПб., 2012).

Спасылкі Публікацыі у «Візантыйскім летапісе» Артыкул у электроннай энцыклапедыі «Ежевика»

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі ЗША Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Візантыністы Катэгорыя:Армяністы Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Іванаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з СССР Катэгорыя:Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам