Карлес Пуёль і Сафаркада (; года ў Ла-Побла-дэ-Сегур, , Іспанія) — каталонскі і іспанскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру правёў у «Барселоне». Апошнія свае сезоны з’яўляўся капітанам каманды. Ён таксама рэгулярна выступаў за нацыянальную каманду Іспаніі. Пуёль выступаў за зборную Іспаніі на Алімпійскіх гульнях 2000 года, Кубках свету 2002, 2006 і 2010 гадоў і Чэмпіянатах Еўропы 2004 і 2008 гадоў. Ён таксама згуляў у чатырох гульнях за неафіцыйную нацыянальную зборную Каталоніі.

Біяграфія Пуёль першапачаткова пачаў гуляць у футбол на пазіцыі брамніка ў клубе свайго роднага горада Ла-Побла-дэ-Сегур, але быў вымушаны перакваліфікавацца ў нападніка пасля таго, як атрымаў пашкоджанне пляча. Ён трапіў у «Барселону B» ва ўзросце 17 гадоў у 1996 годзе, а ў 1999 трэнер Луі ван Гал перавёў яго ў першую каманду. Карлес дэбютаваў 2 кастрычніка ў гульні супраць «Вальядаліда», якую «Барселона» выйграла 2:0. За блакітна-гранатавых Пуёль пачынаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы, але потым перакваліфікаваўся ў надзейнага цэнтральнага абаронцу з моцнымі лідарскімі якасцямі. Ён атрымаў узнагароду УЕФА, як лепшы правы абаронца ў 2002 годзе. У сезоне 2003—2004 Пуёль спачатку абіраецца капітанам «Барселоны», а потым, на невялікі час, і зборнай Іспаніі. 17 мая 2006 года, «Барселона», з Пуёлем-капітанам, выйграе Лігу чэмпіёнаў, адолеўшы «Арсенал» у фінале. Карлес зрабіўся першым капітанам-каталонцам, які выйграў гэты трафей. Пуёль у тым сезоне таксама атрымаў узнагароду УЕФА, як лепшы абаронца Лігі чэмпіёнаў.

Дасягненні «Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (6): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2009, 2012 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (6): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2006, 2009, 2011 Уладальнік Суперкубка Еўропы (2): 2009, 2011 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2009, 2011

Іспанія: Чэмпіён Еўропы: 2008 Чэмпіён свету: 2010 Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў: 2000

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце ФК «Барселона» Профіль іграка на FootballDatabase Фан-сайт Блёг Карлеса Пуёля

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона B Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона C Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Футбалісты на чэмпіянаце Еўропы 2008 года