Ва́рдарская банавіна () — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія ў перыяд з 1929 па 1941 год.

Геаграфія Вардарская банавіна была размешчана ў самай паўднёвай частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Паўночнай Македоніі, Паўднёвай Сербіі і Паўднёва-Усходняга Косава і Мятохіі. На поўначы банавіна межавала з Зэцкай і Мараўскай банавінамі, на захадзе, поўдні і ўсходзе — з Албаніяй, Грэцыяй і Балгарыяй адпаведна.

Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Вардар. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Скоплі (Скоп’е).

Падзел У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны краіны нацысцкага блока акупавалі Вардарскую банавіну і падзялілі яе паміж Балгарыяй, акупаванай немцамі Сербіяй і Албаніяй пад італьянскім кіраваннем.

Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ: паўднёвая частка рэгіёна стала Сацыялістычнай рэспублікай Македонія, паўночная — часткай Сацыялістычнай рэспублікі Сербія.

Гл. таксама Каралеўства Югаславія Паўночная Македонія

Спасылкі Карта Канстытуцыя Каралеўства Югаславія

Катэгорыя:Гісторыя Косава Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Гісторыя Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Банавіны Каралеўства Югаславія