О́рдэн епі́скапа Плато́на Эсто́нскай апо́стальска-правасла́ўнай царквы́ () — узнагарода Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы. Ордэнам узнагароджваюць за служэнне на славу Бога і на карысць Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы.

Заснаваная ў 1922 годзе Сінодам у памяць пра першага кіраўніка аўтаномнай праваслаўнай царквы Эстоніі Платона, замардаванага бальшавікамі. Адным з першых кавалераў ордэна 14 снежня 1925 года стаў прэзідэнт Эстоніі Канстанцін Пятс.

Пасля 1944 года царква працягнула сваю дзейнасць у эміграцыі. Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі ўручэнне ордэну было адноўленае ў 1996 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Ордэн епіскапа Платона Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе