Яўген Лебедзеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мёры».
Клубная кар’ера Выхаванец «Віцебска», пачаў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2012. Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Мікалаем Золатавым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў, а сам з 18 галамі стаў найлепшым бамбардзірам.
Да сезона 2014 рыхтаваўся ўжо з асноўным складам «Шахцёра», але ў красавіку 2014 года для атрымання практыкі быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сезонаЕвгений Лебедев продолжит карьеру в «Граните» на правах аренды. Здолеў замацавацца ў аснове «Граніта», дапамог гэтаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2014 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»Футбол. У троих футболистов "Гранита" закончились арендные соглашения. Некаторы час рыхтаваўся да сезона разам з гарнякамі, а ў лютым 2015 года разам з Мікалаем Золатавым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона"Витебск" взял у "Шахтера" в аренду Евгения Лебедева и Николая Золотова.
У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. Ужо ў першым сваім матчы за «Віцебск», 22 сакавіка 2015 года супраць мінскага «Дынама» ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі, адзначыўся голам (выніковы лік 2:1 на карысць «Віцебска»). 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта», дзе на 34-й хвіліне ўсталяваў канчатковы лік (1:1). У жніўні адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.
Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Шахцёр», разам з якім пачаў падрыхтоўку да сезона 2016. Аднак, у лютым прыбыў на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў сакавіку стаў іграком гэтага клубаРоман Степанов и Евгений Лебедев стали игроками "Нафтана". Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у маі вярнуўся на поле і стаў іграком асновы навапалачан. У студзені 2017 года вярнуўся ў Салігорск"Шахтер" продлил контракт с Янушкевичем.
У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы «Шахцёр», падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»Евгений Лебедев стал игроком минского "Торпедо". У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клубЛебедев покинет столичное "Торпедо".
У лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», а ў жніўні 2018 года перайшоў у мазырскую «Славію»Нападающий Евгений Лебедев стал игроком "Славии". Да канца сезона 2018, у якім «Славія» атрымала перамогу ў Першай лізе, згуляў за каманду ў трох матчах, пасля чаго пакінуў клуб.
У ліпені 2019 года зноў стаў іграком да «Оршы», гуляў там да канца сезона. У красавіку 2020 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», а ў жніўні таго ж года перайшоў у пінскую «Хвалю»«Волна» подписала четырёх новичков, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і не замену. У студзені 2021 года пачынаў трэніравацца з «Хваляй», але неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў клубМороз и солнце… и «Волна».
У лютым 2021 года стаў іграком «Слоніма-2017»Евгений Лебедев перешел из "Волны" в "Слоним-2017", дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў камандуУтюжников и Лебедев расторгли контракты со "Слонимом-2017".
У пачатку 2022 года далучыўся да «Мёраў».
Міжнародная кар’ера Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. У гэтым матчы адзначыўся голам і галявой перадачай.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 Д3 Віцебск-2 23 5 2013 дубль Шахцёр 31 18 2014 Д2 Граніт 24 3 2015 Д1 Віцебск 17 1 2016 Д1 Нафтан 22 4 2017 Д2 Тарпеда 21 3 2018 (1) Д2 Орша 9 2 2018 (2) Д2 Славія 3 0 2019 (2) Д2 Орша 13 1 2020 (1) Д3 Вікторыя 8 3 2020 (2) Д2 Хваля 10 1 2021 (1) Д2 Слонім-2017 11 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мёры Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2