Антон Цярэшчанка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса».
Клубная кар’ера З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля». 14 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). У другой палове сезона 2015 ужо трывала асвоіўся ў аснове «Гомеля», у сезоне 2016 дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе і пасля гадавога перапынку вярнуцца ў элітны дывізіён.
У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»Игроки "Гомеля" Терещенко и Антанюк на правах аренды перешли в "Гранит", дзе гуляў у аснове. У студзені 2018 года вярнуўся ў арэнды ў «Гомель»Основной состав «Гомеля» провел первую тренировку в новом сезоне (+ФОТО) , а ў лютым перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі — жыткавіцкага ЮАСЮАС объявил о подписании еще одного новичка. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жыткавіцкі клубТерещенко покинул ЮАС.
Неўзабаве пасля зыходу з ЮАС накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Нафтан».
У пачатку 2020 года быў унесены ў заяўку петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, але так і не згуляў за каманду. У пачатку 2022 года далучыўся да гомельскага «Лясгаса».
Міжнародная кар’ера 15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Гомель 31 1 2014 Д1 Гомель 1 0 2015 Д1 Гомель 12 0 2016 Д2 Гомель 25 1 2017 Д2 Граніт 26 0 2018 Д2 ЮАС 26 0 2019 (1) Д2 Нафтан 11 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Лясгас Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель