Ві́тава — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 13 км на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,4 км на захад ад вёскі Чарапоўшчына, у басейне ракі Альзініца.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, параслі хмызняком, у верхняй частцы месцамі разараныя. Упадае ручай з возера Селішча, выцякае ручай у возера Гародна. З паўднёвага захаду і паўночнага ўсходу па далінах ручаёў лугавая пойма.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна