У фізіцы механічная энергія апісвае суму патэнцыйнай і кінетычнай энергій, якія маюцца ў кампанентах механічнай сістэмы. Механічная энергія — гэта энергія, звязаная з рухам аб'екта або яго становішчам, якая мае здольнасць выконваць механічную работу.Prentice Hall Science Explorer (motion, forces, and energy)Resnick, Robert and Halliday, David (1966), Physics, Section 8-3 (Vol I and II, Combined edition), Wiley International Edition, Library of Congress Catalog Card No. 66-11527
Захаванне механічнай энергіі Закон захавання механічнай энергіі сцвярджае, што калі цела ці сістэма падвяргаецца дзеянню толькі кансерватыўных сіл, то поўная механічная энергія гэтага цела ці сістэмы застаецца пастаяннай. У ізаляванай сістэме, дзе дзейнічаюць толькі кансерватыўныя сілы, поўная механічная энергія захоўваецца., Chapter 1, p. 11
Адрозненне ад іншых відаў энергіі Класіфікацыя энергіі па розных «тыпах» часта адпавядае межам абласцей даследавання ў прыродазнаўчых навуках. Хімічная энергія — від патэнцыйнай энергіі, накопленай у хімічных сувязях. Вывучаецца ў хіміі. Ядзерная энергія — энергія, накопленая ва ўзаемадзеяннях часціц у атамным ядры. Вывучаецца ў ядзернай фізіцы. Электрамагнітная энергія — у выглядзе электрычных зарадаў, магнітных палёў і фатонаў. Вывучаецца ў тэорыі электрамагнетызму. Розныя формы энергіі ў квантавай механіцы, напрыклад, энергетычныя ўзроўні электронаў у атаме.
Катэгорыя:Энергія Катэгорыя:Механіка