Біру́цэ, Біру́тэ — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 10 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Усяны.
Плошча паверхні возера 0,12 (0,146) км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,22 (0,27Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1.) км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Аб'ём вады ў возеры 0,046 млн м³. Плошча вадазбору 19,2 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 8 м. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны. На паўночным захадзе пратокай злучаецца з возерам Уся, на паўднёвым усходзе выцякае ручай у возера Рака.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна