Культура Беларусі сфарміравалася на працягу тысячагадовага развіцця пад уплывам цэлага шэрага розных фактараў. Яны ўключаюць фізічнае асяроддзе; этнаграфічны фон беларусаў (узаемадзеяння славянскіх плямён з балтыйскімі); паганства першых пасяленцаў і спрадвечных жыхароў гэтай тэрыторыі; візантыйскае хрысціянства як сувязное звяно з праваслаўнай рэлігіяй і яе пісьмовай традыцыяй; адсутнасць натуральных меж краіны; сцёк рэк як да Чорнага, так і да Балтыйскага мора; разнастайнасць рэлігій на гэтых землях.
Гісторыя Ранні заходні ўплыў на беларускую культуру праявіўся ў прывілеях на магдэбургскае права, якія падавалі муніцыпальнае самакіраванне і абапіраліся на законы нямецкіх гарадоў. Гэтыя прывілеі ў XIV—XV стагоддзях атрымаў з рук вялікіх князёў і каралёў рад гарадоў, напрыклад Бярэсце, Горадна, Слуцк, Менск.
У 1517—1519 гадах Францыск Скарына (каля 1490—1552) пераклаў Біблію на мясцовую (старабеларускую) мову.
З XIV па XVII стагоддзе, у час Адраджэння і Рэфармацыі, ідэі гуманізму з Заходняй Еўропы траплялі на Беларусь як дзякуючы гандлёвым зносінам, так і праз навучанне дзяцей дваран і мяшчан у заходніх ўніверсітэтах. Рэфармацыя і контррэфармацыя таксама ўнеслі вялікі ўклад у росквіт палемічных твораў, а таксама ў распаўсюджанне друкарань і школ.
У XVII—XVIII стагоддзях, калі спачатку Польшча, а пазней Расійская імперыя пачалі ўцягваць беларускія землі ў сваю сферу ўплыву, ахопліваючы мясцовую шляхту сваім культурна-палітычным уплывам, «беларуская» культура ў грамадскай свядомасці паступова стала звязвацца ў першую чаргу з ўсім сялянскім, з фальклорам, нацыянальным адзеннем, этнічнымі звычаямі, з народным хрысціянствам. Гэта суправаджалася апалячваннем шляхты і выцясненнем беларускай мовы з адукацыі і справаводства на карысць польскай мовы. З канца XVII стагоддзя беларуская мова вельмі рэдка ўжывалася афіцыйна. Аднак, ад XVII—XVIII стст. захаваўся рад ананімных твораў, у якіх адлюстравана станаўленне новай літаратурнай нормы беларускай мовыЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. С. 299..
Развіццё беларускай літаратуры, распаўсюджванне ідэі нацыянальнага адзінства беларусаў знайшлі адлюстраванне ў літаратурных творах Янкі Купалы (1882—1942) і Якуба Коласа (1882—1956). Творы гэтых паэтаў, разам з некалькімі іншымі выдатнымі пісьменнікамі, сталі класікай сучаснай беларускай літаратуры.
Сучасныя культурныя традыцыі і сацыяльныя тэндэнцыі
Сучасныя беларусы страцілі многія свае былыя лакальныя этнаграфічныя асаблівасці і традыцыйныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры (акрамя мовы і рэлігіі), што тлумачыцца працэсамі ўрбанізацыі, інтэнсіфікацыі ўнутрыкраінных кантактаў (па прычыне развіцця сродкаў сувязі і інфраструктуры), увядзеннем стандартаў пачатковай адукацыі, узнікненнем агульнанацыянальнай прэсы і г.д.
Працэс інтэнсіўнай культурнай гамагенізацыі беларусаў пачаўся ў часы Расійскай Імперыі пасля таго, як у 1861 г. было скасавана прыгоннае права (хоць і да таго пэўная частка сялян была вольнай) і сяляне атрымалі права атрымаць зямлю ва ўласнасць, чым былі створаны ўмовы для развіцця капіталістычных адносін і стварэння новых сацыяльных груп (буржуазіі, рабочых, інтэлігенцыі). З другой паловы XIX ст. атрымліваюць больш шырокае распаўсюджанне характэрныя для Расійскай Імперыі і Еўропы ў цэлым культурныя з’явы і новаўвядзенні, але пераважна сярод гарадскога насельніцтва. У 1902 г. у Расійскай Імперыі ўзнікла першая палітычная партыя беларусаў (Беларуская рэвалюцыйная грамада), а пасля яшчэ і іншыя партыі.
Працэс заняпаду Расійскай Імперыі ў ходзе Першай сусветнай вайны (1914—1918) адкрыў мажлівасць для беларусаў атрымаць рэальныя формы палітычнай суб’ектнасці (аўтаномія, самастойная дзяржава ці федэрацыйны саюз з іншай дзяржавай). Лютаўская рэвалюцыя (1917) скасавала падзел грамадства на саслоўі і ўраўняла грамадзян у правах (уключаючы жанчын). 18 снежня 1917 г. быў уведзены грамадзянскі (свецкі) шлюб. Дзяржаўнасць Беларусі ў 1918—1920 гг. аб’яўлялася пяць разоў25 сакавіка 1918 г. была абвешчана БНР, якая была «пераўстаноўлена» у 1920 г. У Смаленску 31 снежня 1918 г. была аб’яўлена Беларуская савецкая рэспубліка, якая 1 студзеня 1919 г. была аб’яўлена як ССРБ. У Вільні 27 лютага 1919 г. была аб’яўлена ССР ЛітБел. У Мінску 31 ліпеня 1920 г. была аб’яўлена БССР. Акрамя гэтага была спроба стварэння ў лістападзе 1918 г. Вялікага Княства Літоўска-Беларускага. А ў 1920 г. былі спробы стварэння дзяржавы (з тэрыторый Грамадзянскай управы ўсходніх зямель), якая б была ў федэрацыі з Польшчай.. Канкурэнцыя ў 1917—1921 гг. розных беларускіх дзяржаўных праектаў і палітычных груповак (пры адсутнасці кампраміса і салідарнасціМіхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 446.), памножаная на неспрыяльныя геапалітычныя абставіны, у выніку прывяла да падзелу ў 1921—1939 гг. этнічнай тэрыторыі беларусаў паміж Польшчай і СССР па Рыжскім мірным дагаворы (1921)Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 448., што не спрыяла далейшай культурнай гамагенізацыі і выразна ўсведамлялася беларусамі як рассечанасць народаШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 297..
Тым не менш, у 1920 г. беларусы атрымалі сваю палітычную суб’ектнасць у форме БССР (1920—1991) як складовай часткі СССР. Нягледзячы на ўстанаўленне ў СССР аўтарытарнага аднапартыйнага рэжыму і пачатак сацыялістычных пераўтварэнняў, у 1920-ыя гг. БССР захавала пэўную самастойнасць у развіцці нацыянальнай культуры, адукацыі, навукі і эканомікіЧаквін, І. У. Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 475—476.. Умовы для развіцця ўласнай культуры і дзяржаўны статус беларускай мовы ў БССР прывялі да таго, што менавіта БССР са сталіцай у Мінску (у адрозненне ад Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы) пачала ўспрымацца беларусамі як дом для беларусаўШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 257..
У 1920-ыя гг. былі адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр (1920); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1921); Інстытут беларускай культуры (1922), пераўтвораны ў 1928 г. у Акадэмію навук БССР; створаны нацыянальная сістэма адукацыі (якая павысіла пісьменнасць насельніцтва ва ўзросце 9-49 гадоў з 40,7 % у 1926 г. да 80,9 % у 1939 г.Чаквін, І. У. Беларусы // Этнаграфія беларусаў: Энцыкл. — Мінск : БелСЭ, 1989. — С. 72.), літаратурныя і мастацкія аб’яднанні, кінастудыя «Савецкая Беларусь» (1928); пабудаваны мінскі тэатр оперы і балета (1938); узрасла колькасць спартыўных арганізацый і клубаў (напрыклад, у 1927 г. заснаваны мінскі футбольны клуб «Дынама»); беларуская мова выкладалася ў навучальных установахЧаквін, І. У. Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 476; Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 254.. Гэта дало якасны штуршок развіццю беларускай культуры і друку. Рэалізоўвалася палітыка «карэнізацыі» (беларусізацыі) і пабудовы свецкага грамадстваЧаквін, І. У. Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 476.. З 1920-ых гг. узнікаюць новыя свецкія святы і абрады (акцябрыны, чырвонае вяселле, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і г.д.), якія замянілі царкоўныя святы і царкоўны шлюб.
Устанаўленне ў 1929—1988 гг. у СССР жорсткай таталітарнай сістэмы, манаполіі камуністычнай ідэалогіі, сацыялістычнага тыпу эканомікі і ізаляцыя ад іншых краін свету крайне адмоўна адбіліся на развіцці беларускага грамадстваШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 399.Чаквін, І. У. Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 476—477.. Індустрыялізацыя прамысловасці не ліквідавала тэхналагічнага адставання ад сусветнага ўзроўню і праблему дэфіцыту тавараў, аднак былі створаны і перадавыя высокатэхналагічныя прадпрыемствы (пераважна — ваенна-прамысловага профілю). Прымусовая калектывізацыя і ліквідацыя прыватнай уласнасці на зямлю, прадпрыемствы і сродкі вытворчасці прыводзілі да змены шматвекавой свядомасці чалавека як ўласніка і гаспадара, да дэматывацыі працыЧаквін, І. У. Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 477.. Сталінскія рэпрэсіі, пік якіх прышоўся на 1937—1938 гг., асабліва моцна ўдарылі па нацыянальнай эліце (чыноўніцтву, інтэлігенцыі, афіцэрству).
Татальная ідэалагізацыя грамадскага жыцця ў СССР абумовіла далейшае звужэнне бытавання беларускага традыцыйнага мастацтва і фальклору. Адбывалася рэвізія зместу беларускай нацыянальнай культуры пад лозунгам «новай» сацыялістычнай культуры, у якой нацыянальнае павінна было выконваць толькі функцыі формы, а не зместу. Уладамі СССР свядома з 1933 г. дэфармаваўся правапіс беларускай літаратурнай мовы, каб наблізіць яе да рускай мовы; у тэрміналогіі з’явіліся ідэалагізаваныя новаўтварэнні і канцылярызмы. А сама сфера ўжывання беларускай мовы з 1930-х гг. памяншалася, асабліва ў гарадах, на карысць рускай мовы, якая з 1960-х гг. пачала дамінаваць у гарадахШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 290, 357; Чаквін, І. У. Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 478, 479..
У Заходняй Беларусі (1921—1939), дзе былі захаваны капіталістычныя адносіны, становішча беларусаў і беларускай культуры было дыскрымінацыйным. З пачаткам Другой сусветнай вайны (1939—1945) Заходняя Беларусь увайшла ў 1939 г. у склад БССР, што было актам уз’яднання этнічнай тэрыторыі беларусаў пад адным дзяржаўным кіраваннем, але савецкай уладай Віленскі край быў перададзены ў 1940 г. Літве, а Беласточчына ў 1945 г. — ПольшчыЧаквін, І. У. Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 478.. 26 чэрвеня 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц ААН і фармальна яе членам.