Чорны — ахраматычны колер. У сістэме RGB пазначаецца як #000000. Адценні чорнага колеру — шэры колер.
Эталоны і пігменты
Пігменты Вуглярод рознага паходжання Графіт Сажа Марс чорны
Атрыманне чорных фарбавальнікаў
У друкарні, робячы чарніла і ў іншых выпадках нярэдка трэба сінтэзаваць чорны колер (фарбавальнік) праз змешванне некалькіх фарбавальнікаў. Чорны колер можна атрымаць пры змешванні жоўтага, пурпурнага і блакітнага фарбавальнікаў.
Сімвалізм, міфалогія і павер’і У шмат якіх народаў гэта колер жалобы, з ім звязваюць цёмныя сілы.
На Усходзе лічыцца знакам дабра, чысціні і дасканаласці.
Чувашы жывёлам чорнага колеру прыпісваюць звышнатуральную сілу. Лічыцца, напрыклад, што крумкач ведае зламыснасць усіх людзей і кожны раз, калі ён, крумкаючы, пралятае над людзьмі, ён тым самым прадказвае будучыню, папярэджвае аб бедах. Калі ў маці-чувашкі адзін за іншым паміраюць малыя дзеці, то нованароджанаму дзіцяці, каб яно засталося ў жывых, даюць імя якой жывёлы чорнай масці.
Яшчэ, па чувашскіх павер’ях, певень чорнай масці прыносіць шчасце свайму гаспадару.
Раней паўночныя чувашы злому духу Вупкану, які насылаў заразныя хваробы, прыносілі ў ахвяру трох чорных бараноў.
Чорны — традыцыйны колер анархістаў. Пад чорным сцягам ваявалі атрады Н. І. Махно падчас Грамадзянскай вайны на руіне Расіі (1917—1922). Гісторыя чорнага сцяга пачынаецца ў часе Ліёнскіх паўстанняў (1831 і 1834), калі паўстанцы-фарбавальшчыкі выкарысталі чорны сцяг у процівагу манархічнаму, дзе пераважаў белы колер.
Чорны — колер прэстыжу (чорныя лімузіны, чорныя смокінгі).
У японскай культуры чорны — знак высакароднасці, узросту і дасведчанасці па кантрасце з белым колерам, які сімвалізуе вучнёўства, маладосць. Чорны колер сімвалізуе вышэйшы ранг у многіх баявых мастацтвах (чорны пояс).
Чорны колер часта — знак неадназначнасці, таямніцы і невядомасці.
thumb|Чорны кот У сярэднія вякі чорны кот быў адным з атрыбутаў ведзьмы. Забабонныя людзі і цяпер лічаць, што калі чорны кот пяройдзе дарогу, то гэта к няшчасцю.
Мастацтва і культура
Чорная камедыя — разнавіднасць камедыі, у якой паднімаюцца хваравітыя і сур’ёзныя тэмы. Чорны гумар — адмысловы від гумару, у якім камічны эфект дасягаецца адкіданнем маральных каштоўнасцяў, а смех выклікаецца тым, што ў іншай сітуацыі павінна выклікаць жах. «Чорны квадрат» «Людзі ў чорным»
Рознае Чарнавік Чорнае мора Чорны верасень Чорны аўторак Чорная пятніца «Чорная пазнака» Чорнае духавенства у праваслаўі. Чорная магія — злая форма магіі, часта звязаная з прычыненнем хвароб і смерці. «Чорны спіс» — спіс непажаданых асоб або сутнасцяў. Чорны рынак — гандаль таварамі і паслугамі, продаж якіх забаронены ці істотна абмежаваны; або спекуляцыя, незаконны гандаль па завышаных коштах. Чорная дзірка — аб’ект у прасторы-часу, гравітацыйнае прыцягненне якога такое вялікае, што пакінуць яго паверхню не могуць нават аб’екты, якія рухаюцца са скорасцю святла.
Гл. таксама
Спіс колераў
Катэгорыя:Колеры