міні|Беларускі каляндар на 1927 год. Беларускае Выдавецкае Таварыства.
1927 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі У Інбелкульце праведзена рэарганізацыя, у выніку якой на базе створанай у 1926 г. мастацкай секцыі ўтварыўся Інстытут беларускага мастацтва, з камісіямі па вывучэнню беларускага мастацтва, беларускай песні і музыкі, музеем беларускага мастацтва. Інстытут беларускага мастацтва ўзначаліў Язэп Дыла міні|Памятная манета Рэспублікі Беларусь 2013 года Створана Усебеларускае аб'яднанне мастакоў, старшыней абраны Аляксандр Грубэ, сакратаром Міхась Станюта. 6 лістапада — II Усебеларуская мастацкая выстаўка: экспанавалася 377 твораў ад 61 мастакаКаталог 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / [прадмова П. Капаевіча і інш.]. — Менск [Мінск : б. в.], 1927. — 28, с.]1927 г. Белорусская ССР: 2-я ВСЕБЕЛОРУССКАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ВЫСТАВКА Красавік — выстаўка слуцкіх паясоў Беларускага дзяржаўнага музеяКаталог выстаўкі слуцкіх паясоў / [прадмова П. Харламповіча]. — Менск [Мінск] : выдана коштам Беларускага дзяржаўнага музея, 1927. — 20 с. Выйшла кніга «З. І. Гарбавец. Гравюры на дрэве», Іван Фурман Арон Касталянскі атрымаў пасаду сакратара Камісіі па вывучэнні мастацтва яўрэйскага сектара Інстытута беларускай культуры Першы дзяржаўны заказ мастакам на тэму: «Чалавек за работай». Мэтай яго было набліжэнне выяўленчага мастацтва да прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Большасць твораў было напісана пад час камандзіровак мастакоў на прадпрыемствы і ў вёску. Сярод твораў: «Работніцы» Міхаіла Эндэ, «Апрацоўка ільна» Міхася Філіповіча, «Дзіцячая калонія» Якава Кругера, «Бетоншчыкі» і «Студэнт» Міхася Станюты.
З’явіліся Тураўскі краязнаўчы музей, адзін з найстарэйшых музеяў Гомельскай вобласці
Нарадзіліся 29 сакавіка — Таіса Агафоненка (пам. 11.11.2023), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (саломапляценне), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1986. 1 чэрвеня — Васіль Васільеў, беларускі жывапісец, педагог 6 ліпеня — Кастусь Харашэвіч (пам. 2013), беларускі мастак-жывапісец 19 ліпеня — Міхась Саўка (пам. 1990), беларускі мастак, рэстаўратар
Памерлі Зянон Ленскі (нар. 1864), беларускі мастак
Жывапіс
Жывапіс Язэпа Драздовіча
Галерэя графікі
Катэгорыя:1927 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь