Набе́дранік — частка богаслужэбнага аблачэння праваслаўнага ці грэка-каталіцкага духавенства, шчыльны прамавугольны плат, які носіцца на доўгай стужцы каля сцягна. Права нашэння набедраніка даецца святарам у якасці ўзнагароды. Набедранік разглядаецца як сімвалічная выява духоўнай зброі — Слова Божага. З'явіўся ў РПЦ каля XVI стагоддзя, магчыма, як змененая форма паліцы.
Апісанне Мае выгляд крамніннага даўгаватага прамавугольніка (плата), у цэнтры якога знаходзіцца выява крыжа. Носіцца на доўгай стужцы ля правага сцягна, а калі ёсць паліца, то ля левага сцягна (у протаіерэя і архімандрыта) злева. Гэтак жа як і паліца, сімвалізуе «меч духоўны, які ёсць Слова Божае» (Эф. 6:17).
Гістарычна працэс фарміравання сучаснага спісу адзення святарства, неабходнага для набажэнства, завяршыўся, каля VI стагоддзя. Да гэтага часу ў вопратцы святара ўжо вылучаюцца падрызнік, епітрахіль і рыза (Фелонь). Гэтыя тры рэчы з’яўляюцца самымі старажытнымі па сваім паходжанні.
У наш час распаўсюджаны таксама іншыя элементы богаслужбовага адзення, права насіць якія епіскап дае святарам як узнагароду за шчырую і доўгую службу. Гэта — набедранік, паліца і мітра, якія былі запазычаныя з візантыйскага свецкага касцюма. Паліцу і набедранік насілі імператар і вышэйшыя ваенныя чыны, як асаблівы плат, які абараняў нагу ад шмаравання ножнамі з мячом. Пасля паліца была элементам толькі епіскапскага адзення, толькі пазней, пачынаючы з XVII стагоддзя ёю сталі ўзнагароджваць некаторых святароў.
Гісторыя Набедранік з’явіўся ў рускай літургічнай традыцыі ў XVI стагоддзі. Па матэрыялах рукапісаў XVII стагоддзя, прыналежнасцю архімандрытаў, ігуменаў і пратапапоў быў адзін толькі набедранік, без паліцы. Аднак архімандрытаў некаторых знакамітых манастыроў узнагароджвалі граматамі маскоўскага патрыярха ці расійскага цара альбо граматамі епархіяльных архіерэяў і яны маглі адначасова насіць паліцу і набедранік. У «Нарысе гісторыі Рускай Царквы» будучага епіскапа Гермагена (Дабранравіна) згадваецца, што ў 1561 годзе архімандрыт Троіца-Сергіевай лаўры першы атрымаў права служэння ў мітры, набедраніку, паліцы і з рыпідамі. У 1651 годзе царом Аляксеем Міхайлавічам аналагічныя правы былі падараваныя архімандрыту Салавецкага манастыра. На працягу XVII стагоддзя архімандрытам розных манастыроў даравалася таксама права служэння як з адной паліцай, так і з паліцай і набедранікам. Пры гэтым якой-небудзь паслядоўнасці ў прадастаўленні літургічных адрозненняў не было: архімандрыту маглі дараваць права служэння ў мітры («шапцы срэбракаванай»), з рыпідамі, «на дыване» і з асвячэннем свечкамі, але без паліцы і набедраніку.
У 1675 годзе на Маскоўскім саборы былі ўпарадкаваны іерархічныя ўзнагароды. Магчыма, пад уплывам прысутных на саборы прадстаўнікоў грэчаскага духавенства набедранік знік са спісу літургічнага адзення духавенства ў Масковіі, у той час як паліцу (у тэкстах пастаноў сабора — «епіганатый») апраналі архімандрыты трох манастыроў — Троіца-Сергіева, Уладзімірскага Раства Найсвяцейшай Багародзіцы і Маскоўскага Цудава. Астатнія архімандрыты, ігумены і протапрэсвітары маглі насіць набедранік толькі ў якасці ўзнагароды з боку цара або патрыярха. Пры гэтым рабілася заўвага аб недапушчальнасці самавольнага прысваення літургічных адрозненняў, што кажа аб стыхійным характары іх распаўсюду. Аднак адразу пасля сабора падараваныя раней архімандрытам манастыроў права нашэння некаторага архіерэйскага адзення, уключаючы паліцу, а таксама набедранік, было пацверджана.
З пачаткам Сінадальнага перыяду РПЦ, набедранік пераўтварыўся ў узнагароду, якая пачала давацца вялікай колькасці духавенства. Аднак у 1780-я гады Амвросіем (Падабедавым), калі ён быў архіепіскапам Круціцкім архімандрытам Лужэцкага Мажайскага манастыра было «наказан ... насіць мантыю са скрыжалямі, служыць з набедранікам, паліцай, у капялюшы, на дыване і мець жазло».
Пасля забароны каталіцтва візантыйскага абрада ў Полацку ў 1839 годзе, набедранік пачаў пераходзіць таксама і да грэка-каталікоў, у першую чаргу ў Холмскай вобласці. Сёння сярод каталікоў набедранікам карыстаецца Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква, Украінская Грэка-Каталіцкая Царква, Руская Грэка-Каталіцкая Царква (РКЦВО) і ў Каталіцкая Царква візантыйска-славянскага абраду ў Польшчы.
Набедранік даецца святару (іерэю і іераманаху) за дбайнае служэнне Царкве ў якасці першай узнагароды (звычайна праз тры гады пасля хіратоніі), альбо адразу на хіратоніі стаўленіка, які мае семінарскую адукацыю і фармацыю. Узнагароджанне знаходзіцца ў кампетэнцыі епархіяльнага архірэя (ардынарыя) і адбываецца на Боскай Літургіі падчас Малога Уваходу.
Малітва пры апрананні Паколькі набедранік — гэта толькі ўсходнеславянская традыцыя, якой няма нідзе больш на Усходзе, сваёй асабістай малітвы набедранік не мае, таму прамаўляецца тая ж самая малітва, што і пры апрананні паліцы.
Апрануўшы свой набедранік, святар моліцца:
Зноскі
Літаратура Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. — ISBN 978-985-6954-73-6.
Катэгорыя:Аблачэнне праваслаўнага і ўніяцкага духавенства