Акунёвец — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Хонка, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Вароніна.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км. Катлавіна возера размешчана сярод лесу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны стромкія і дасягаюць вышыні 25 м. Заходнія схілы спадзістыя, вышынёй да 3 м. Берагі высокія, усходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія слаба звілістая.
У возеры сустракаецца рэдкі ахоўны від раслін — Палушнік азёрны // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Спасылкі Возера Акунёвец // Белорусский Посейдон Схема размещения рыболовных угодий Россонского района
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Нішчы