О́берфюрар () — званне, уведзенае ў нацысцкай партыі яшчэ ў 1921 годзе. У структуру арганізацыі СС (так званыя Агульныя СС) уведзена ў 1932 годзе, у якасці звання кіраўніка структурнай адзінкі СС Абшніт (). Абшніт меў назву па назве тэрыторыі, на якой ён размяшчаўся. Хутчэй яго можна назваць гарнізонам, чым брыгадай ці дывізіяй. Абшніт у сваім складзе меў звычайна тры Штандара (SS Standarte) і некаторая колькасць спецыяльных падраздзяленняў (аўтамабільныя, сапёрныя, медыцынскія і т.п.).
У войсках СС і паліцэйскіх структурах оберфюрары СС на ўсіх відах формы, акрамя партыйнай, насілі пагоны оберста (, палкоўніка) гэтак жа, як і штандартэнфюрары СС, але, насуперак распаўсюджанай памылцы, гэта званне не магло быць умоўна супастаўлена воінскаму званню палкоўнік. У рэчаіснасці гэта званне было прамежкавым паміж званнямі старэйшых афіцэраў і генералаў і, тэарэтычна, адпавядала пасадзе камандзіра брыгады СС, оберфюрары СС камандавалі як айнзацгрупамі і «туземнымі» дывізіямі СС, укамплектаванымі мясцовымі нацыяналістамі і нацыстамі, так і кадравымі нямецкімі дывізіямі Вафен СС, прыкладам чаго могуць быць оберфюрары Фрыдрых-Вільгельм Бок і Хельмут Дзёрнер. У асабістых зносінах штандартэнфюрараў СС іншыя ваеннаслужачыя і служачыя паліцыі як правіла называлі «палкоўнікамі», у той час як оберфюрараў — выключна па званні СС. У структуры НКУС было падобнае званне старэйшы маёр дзяржаўнай бяспекі.
Спецыяльнае званне оберфюрар як штаб-афіцэрскае выкарыстоўвалася ў некаторых напаўваенных фарміраваннях, напрыклад у службе папярэджання пра налёты () у ППА рэйха, службе дапамогі () і інш.
Знакі адрознення СС-Оберфюрар Вафен-СС
Гл. таксама Корпусныя колеры (Войскі СС) Званні і знакі адрознення войскаў СС
Спасылкі Ю.Веремеев. Войска СС (Waffen SS). Знаки различия званий младших и средних руководителей (Untere Führer, Mittlere Führer).
Малодшае званнеШтандартэнфюрарОберфюрарСтарэйшае званнеБрыгадэфюрар Катэгорыя:Воінскія званні СА Катэгорыя:Воінскія званні СС