Негаўскае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,5 км на ўсход ад вёскі Рудня, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,005 км². Даўжыня 0,1 км, найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, часткова разараныя. Праз возера цячэ ручай (прыток ракі Зверынка).

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна