Чортаў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 0,5 кіламетра на захад ад вёскі Забор'е Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Даўжыня валуна складае 4,7 м, шырыня — 3,3 м, бачная вышыня – 1,3 м, а з улікам заглыбленай часткі 1,8 м. Маса бачнай часткі каля 40 тон. Складзены з светла-ружовага буйназярністага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату.
Валун прынесены 20—17 тыс. гадоў таму з наваколляў сучаснага горада Выбарг (Ленінградская вобласць Расіі).
Літаратура
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Сенненскага раёна Катэгорыя:Славутасці Сенненскага раёна