Задубе́нне (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета, 243 жыхары. У 1908 годзе 40 двароў, 295 жыхароў.
У 1921 годзе вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета, 247 жыхароў. У 1931 годзе вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета, 331 жыхар.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне, з 9 жніўня 1979 года ў Крывіцкім пасялковым савеце. У 1949 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Пушкіна. З 1979 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса імя Жданава (цэнтр — вёска Пруднікі), з сакавіка 1990 года — калгаса «Беларусь».
У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Задубенне ўвайшло ў склад апошнягаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 294 жыхары (1960) 75 двароў, 153 жыхары (1997)
Інфраструктура Магазін, бібліятэка, клуб, жывёлагадоўчая ферма. У цэнтры вёскі помнік 15 землякам, жыхарам вёсак калгаса імя Пушкіна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлены ў 1965 г.).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна