Галубе́нькі. Сустракаецца таксама варыянт Галубэ́нькі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
Гісторыя У 1847 г. вёска маёнтка Антанізберг Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне братоў Галкаў, 4 двары, 21 жыхар. У 1904 г. 3 вёскі: Галубенькі (39 жыхароў), Галубенькі 1-я (18 жыхароў), Галубенькі 2-я (32 жыхары). У 1907 г. існавалі 2 вёскі: 17 і 27 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце. У 1949 г. вяскоўцы арганізавалі калгас імя Я. Коласа. Пазней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Чапаева, з 1979 г. — калгаса «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).
Насельніцтва 49 жыхароў (1960) 10 двароў, 12 жыхароў (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Нарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна