Беларуская ваза — гімнастычная кампазіцыя, частка культурна-спартыўных мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў Беларусі, у тым ліку парадаў на Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці.

Гісторыя Аўтарам жывой вазы з'яўляецца заслужаны трэнер БССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Аляксандр Аляксеевіч Губачоў. «Ваза» дэманстравалася ў 28 краінах на чатырох кантынентах.

У 1937 годзе на Усесаюзным парадзе фізкультурнікаў Ігар Майсееў і супрацоўнік Беларускага тэхнікума фізкультуры Аляксандр Губачоў прадставілі кампазіцыю «Граніца на замку», якая мела велізарны поспех у публікі і кіраўніцтва.

У 1960 годзе Георгій Рабіль стварыў вазу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы В'етнам, дзе ён знаходзіўся ў двухгадовай камандзіроўцы для падрыхтоўкі нацыянальных кадраў. Канструкцыя для 6-мятровай вазы была выраблена з дрэваВаза, полная ярких эмоций. Георгий Рабиль — о секретах знаменитой гимнастической композиции .

Для фінальнай часткі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульнях ў Маскве А. А. Губачоў і Г. Рабіль прыдумалі два варыянты канструкцый — цыліндры, на кожным з якіх у 4 шэрагі сядзела 100 дзяўчын, а наверсе выступалі лепшыя акрабаты. У канцы нумара дзяўчынкі скідалі накладкі на майках на ліпучках, і цыліндры афарбоўваліся ў колеры алімпійскіх кольцаў. Таксама былі створаны 10 мятровыя «кубкі» як сімвал узнагароды за перамогі ў спорце.

Таксама Г. Рабіль ставіў «вазы» на гульнях Добрай волі, Міжземнаморскіх, Цэнтральна-Азіяцкіх, Афрыканскіх гульнях і іншых спартыўных форумах.

У 1982 годзе, у час святкавання 1500-годдзя Кіева, была прадэманстравана самая высокая (10 метраў) і самая цяжкая (4,5 тоны) жывая «ваза». Апошні раз у СССР «ваза» была паказана ў 1987 годзе.

Пасля працяглага перапынку традыцыя была адроджана ў 2007 годзе, калі ў Мінску ў Дзень Незалежнасці студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры пабудавалі 8-мятровую 5-павярховую «вазу». Сучасная канструкцыю для «вазы» створаная ў тым жа, 2007 годзе, на прадпрыемстве па вырабе атракцыёнаў па чарцяжах савецкіх часоў і важыць 3,5 тоны. Жывая «ваза» дэманстравалася ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, акрамя Віцебска.

Крыніцы

Катэгорыя:Гімнастыка ў Беларусі Катэгорыя:Парады