Nissan Juke — кампактны красовер Nissan. Выпускаецца з 2010 года.

Першае пакаленне (2010—2019)

Аўтамабіль быў створаны на аснове канцэпта Qazana, прадстаўленага на Міжнародным аўтасалоне ў Жэневе ў 2009 годзе. Канцэпт быў цёпла прыняты публікай, і стаў прататыпам серыйнага аўтамабіля, які атрымаў назву Juke і заняў сваё месца ў мадэльным шэрагу паміж хэтчбэкам Note і красоверам Qashqai. Дэбют серыйнай мадэлі адбыўся на Жэнеўскім аўтасалоне 2010 года. Для еўрапейскага рынку вырабляўся на заводзе ў Сандэрлендзе (Вялікабрытанія). Машыны для іншых рынкаў, а таксама паўнапрывадныя аўтамабілі выпускаліся на заводзе ў Японіі.

У сакавіку 2014 года на Жэнеўскім аўтасалоне быў прадстаўлены абноўлены JukeВ Женеве дебютировал обновленный Nissan Juke // За рулём . У пярэдняй частцы змянілася форма фар, дызайн кратаў радыятара стаў V-падобным. З’явіліся новыя заднія ліхтары, у карпусах вонкавых люстэркаў — з’явіліся святлодыёдныя індыкатары павароту, габарытныя агні атрымалі форму «бумеранга». Задні бампер займеў больш агрэсіўную форму.

У маторным шэрагу з’явіўся новы чатырохцыліндравы рухавік 1,2 (115 к.с.), які прыйшоў на замену рухавіку 1,6 л, магутнасцю 117 к.с. У 190-моцнага бензінавага турбаматора 1,6 DIG-T павялічылі ступень сціску з 9,5 па 10,5, паднялі круцільны момант і ўсталявалі сістэму рэцыркуляцыі адпрацаваных газаў з вадкасным ахалоджваннем. Акрамя таго, аўтамабіль атрымаў палепшаную апцыянальную паўнапрывадную трансмісію са зменным вектарам цягі, а таксама ўдасканаленую сістэму актыўнай бяспекі Safety Shield.

Шэраг дадатковага аснашчэння дапоўніў вялікі шкляны люк і мадэрнізаваны мультымедыйны комплекс Nissan Connect, з навігатарам апошняга пакалення. Для некаторых камплектацый стала даступная сістэма кругавога агляду Arround View Monitor з дынамічнай разметкай. У версіях з пярэднім прывадам павялічыўся аб’ём багажніка.

Вытворчасць абноўленага Juke пачалася ў чэрвені 2014 годаВ Англии началось производство обновленного Nissan Juke // За рулём .

17 ліпеня 2018 года з канвеера сышоў мільённы Juke выраблены заводам у Сандэрлендзе ў Вялікабрытаніі. Юбілейным стаў аўтамабіль блакітнага колеру «Vivid Blue» і ў камплектацыі LE + PersoOne millionth Juke built at Nissan Sunderland Plant // newsroom.nissan-europe.com .

Juke Nismo

У верасні 2012 года на Парыжскім аўтасалоне дэбютаваў Juke Nismo, падрыхтаваны спартыўным падраздзяленнем Nissan.

На аўтамабілі ўсталяваны рухавік 1,6 DiG-T, магутнасць якога павялічана да 200 к.с. Juke Nismo таксама мае новыя налады падвескі і рулявога кіравання. Калянасць спружын на мадыфікацыях з пярэднім прывадам была павялічана на 10 %, а на паўнапрывадных — на 15 %.

Juke Nismo таксама адрозніваецца наяўнасцю дадатковай аэрадынамічнай абвісі, якая ўключае пашыраныя колавыя аркі, змененыя пярэдні і задні бамперы, дыфузар, накладкі на парогі кузава, спойлер на задніх дзвярах і 18-цалёвыя дыскі з лёгкага сплаву. Колеравая палітра прадстаўлена трыма адценнямі: белым Storm White, чорным Pearl Black і серабрыстым Blade Silver. Корпусы вонкавых люстэркаў пры гэтым афарбаваныя ў чырвоны колер.

У салоне — аздобленыя замшай сядзенні з чырвонай прастрочкай і развітой бакавой падтрымкай, а таксама руль аздоблены алькантарай.

Juke Nismo RS

Разам з абноўленым Juke на Жэнеўскім аўтасалоне 2014 года была таксама прадстаўлена мадыфікацыя Juke Nismo RS.

Nismo RS мае пераналаджаныя выпускную сістэму і рулявое кіраванне, мадэрнізаваныя спружыны і амартызатары, узмоцненыя мацаванні ніжніх рычагоў пярэдніх стоек, больш трывалыя тармазныя механізмы (спераду дыяметр дыскаў павялічаны з 296 да 320 міліметраў, а дыскі ззаду сталі вентыляваныя). Чатырохцыліндравы турбарухавік 1.6 DiG-T за кошт адрозных электроннага блока кіравання і выхлапной сістэмы фарсіраваны да 218 к.с. (у версіі з варыятарам магутнасць павялічылася да 214 сілУ рестайлингового Nissan Juke появился 218-сильный вариант // motor.ru ). Для машын з 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач рухавік атрымаў таксама ўзмоцненыя шатуны і дзвюхмасавы махавік.

Аснашчэнне Nismo RS адрозніваецца сядзеннямі Recaro з камбінаваным аздабленнем скурай і замшай, ксенонавымі фарамі, сістэмай кругавога відэаагляду, комплексам бяспекі Nissan Safety Shield, а таксама 18-цалёвымі колавымі дыскамі.

Juke-R

У 2011 годзе брытанская інжынірынгавая фірма Ray Mallock Ltd., якая вырабляе абсталяванне для мотаспорту, і Еўрапейскі тэхнічны цэнтр Nissan (NTC-E) прадставілі прататып Juke-RJuke-R разогнался до сотни за 3,7 секунды // За рулём .

У аснове аўтамабіля шасі і сілавы агрэгат ад Nissan GT-R: падвеска (спераду на падвойных папярочных рычагах, ззаду — шматрычаговая), 3,8-літровы шасціцыліндравы турбарухавік магутнасцю 485 конскіх сіл, выпускная і тармазная сістэмы, шасціступеньчатая рабатызаваная каробка перадач з двума счапленнямі і сістэма поўнага прывада. Гэта дазваляе аўтамабілю паскарацца да 100 км / г усяго праз 3,7 секунды пасля старту. Максімальная хуткасць — 257 км / г.

Першапачаткова планавалася пабудаваць толькі два асобнікі Juke-R (з левым і правым рулём), якія выкарыстоўваліся б выключна ў якасці шоу-караў. Аднак цікавасць з боку кліентаў заахвоцілі выпусціць мадэль абмежаваным накладам.

Таварны варыянт атрымаў 545-моцны рухавік. Максімальная хуткасць таварнай версіі — 275 км / г.

Infiniti ESQ

У жніўні 2014 года дэбютавала версія Juke, прадстаўленая спецыяльна для рынка Кітая. Аўтамабіль выйшаў на тамтэйшы рынак пад маркай Infiniti ESQNissan Juke приехал в Китай под видом Infiniti ESQ // За рулём .

Аўтамабіль з’яўляецца ператвораным Juke Nismo і мае такі ж самы 1,6-літровы турбарухавік магутнасцю 200 к.с., варыятар і сістэму поўнага прываду. Пры гэтым, Infiniti ESQ мае іншыя краты радыятара з шыльдай ESQ, храмаваныя ўстаўкі на кузаве, а таксама вялікія 18-цалёвыя колавыя дыскі іншага дызайну. У салоне выкарыстаны больш дарагія матэрыялы аздаблення і ўсталяваны іншы руль.

Канструкцыя Аўтамабіль пабудаваны на дапрацаванай пад красовер платформе «B» альянса Renault-Nissan, агульнай з Renault Clio, Nissan Cube і Nissan Micra.

Рухавікі

1.6 1.6 1.6 Мадэль HR16DE Рухавік Бензінавы, 4-цыліндравы, радны Аб’ём, см³ 1598 Магутнасць пры аб/хв 69 кВт (94 к.с.) пры 5400 аб / хв 86 кВт (117 к.с.) пры 6000 аб / хв Макс. крутоўны момантпры аб/хв 140 Н·м пры 3200-4400 аб / хв 158 Н·м пры 4000 аб / хв Каробка перадач 5-ступеньчатая, механічная 5-ступеньчатая, механічная аўтаматычная Прывад пярэдні Экалагічны клас Еўра 5 Падрыхтаваная маса, кг 1140—1215 Дазволеная маса, кг 1645—1675 Макс. хуткасць, км/г 215 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,0 11,0 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні 7,6 / 5,0 / 6,0 7,7 / 5,1 / 6,0 Курсівам  — опцыя

1.6 DIG-T

1.6 DIG-T 1.6 DIG-T nismo Мадэль MR16DDT Рухавік Бензінавы, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём, см³ 1618 Магутнасць пры аб/хв 140 кВт (190 к.с.) пры 5600 аб / хв 147 кВт (200 к.с.) пры 6000 аб / хв Макс. крутоўны момантпры аб/хв 240 Н·м пры 2000-5600 аб / хв 250 Н·м пры 2400-4800 аб / хв Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная аўтаматычная Прывад пярэдні, поўны Экалагічны клас Еўра 5 Падрыхтаваная маса, кг 1250—1275 Дазволеная маса, кг 1735—1860 Макс. хуткасць, км/г 215 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 8,0 7,8 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні 9,1 / 5,6 / 6,9 Курсівам  — опцыя

1.5 dCi 1.5 dCi Мадэль К9К Рухавік Дызель, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём, см³ 1461 Магутнасць пры аб/хв 81 кВт (110 к.с.) пры 4000 аб / хв Макс. крутоўны момантпры аб/хв 240 Н·м пры 1750 аб / хв Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная Прывад пярэдні Экалагічны клас Еўра 5 Падрыхтаваная маса, кг 1254-1285 Дазволеная маса, кг 1765 Макс. хуткасць, км/г 175 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 11,2 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні 4,8 / 3,9 / 4,2

1.2 DIG-T 1.2 DIG-T Мадэль HR12DDT Рухавік Бензінавы, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём, см³ 1197 Магутнасць пры аб/хв 85 кВт (115 к.с.) пры 4500 аб / хв Макс. крутоўны момантпры аб/хв 190 Н·м пры 2000 аб / хв Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная Прывад пярэдні Экалагічны клас Еўра 5 Падрыхтаваная маса, кг Дазволеная маса, кг Макс. хуткасць, км/г 178 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 10,8 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні 6,9 / 4,9 / 5,6

Трансмісія і хадавая частка Каробкі перадач — 5- ці 6-ступеньчатая механічныя, альбо клінараменны варыятар.

Поўны прывад — з падлучальнымі па-асобку левым і правым заднімі коламі. Падключэннем кіруюць два пакеты фрыкцыёнаў, устаноўленыя на абедзвюх паўвосях задняга прывада. Даступны толькі ў камбінацыі з турбарухавіком і варыятарам.

Пярэдняя падвеска — незалежная, тыпу «Макферсан». Ззаду — пругкая папярочная бэлька на пярэднепрывадных машынах альбо шматрычаговая на мадыфікацыях з поўным прывадам.

Бяспека

Стандартнае абсталяванне аўтамабіля ўключае тармазную сістэму з ABS, сістэмай-асісітэнтам тармажэння Nissan Brake Assist і сістэмай рамеркавання тармазных высілкаў (EBD); сістэму стабілізацыі (ESP), пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, рамяні бяспекі з пераднацягам і сігналізатарам непрышпіленых рамянёў для пярэдніх сядзенняў.

Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку пяць зорак.

Амерыканскі страхавы інстытут IIHS таксама ацаніў як «добры» узровень бяспекі аўтамабля, прадэманстраваны пры франтальным удары з умеранным перакрыццём (40 %), бакавым сутыкненні, праверцы на пераварот і ўдары ззадуNissan Juke crashworthiness // www.iihs.org . І толькі за краш-тэст на франтальны ўдар з малым перакрыццём (25 %) аўтамабіль атрымаў адзнаку «кепска»Nissan Juke Small overlap front // www.iihs.org  — сілавая структура кузава была моцна парушана.

Другое пакаленне (з 2019-га)

Выпуск на заводзе ў Сандэрлендзе пачаўся 10 кастрычніка 2019 годаДайджест дня: новый Juke на конвейере, Corvette для скорой помощи и другие события индустрии // autoreview.ru .

Красовер другога пакалення створаны на модульнай платформе CMF-B. Аўтамабіль прыкладна на 75 мм даўжэйшы за папярэдніка (4,21 метра), шырыня дасягнула 1,8 м (на 35 мм больш), а вышыня 1,595 м (+30 мм). Найбольш вырасла колавая база — 2636 мм (на 110 мм).

Машына дэбютавала з трохцыліндравым турбарухавіком 1.0 DIG-T, які развівае магутнасць 117 к.с. і агрэгатуецца з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач або сяміступеньчатым «робатам» з двума счапленнямі. У 2022 годзе да яго дадаўся гібрыдны сілавы агрэгат Renault магутнасцю 143 к.с., які складаецца з атмасфернага бензінавага рухавіка аб’ёмам 1,6 літра, аўтаматычнай каробкі перадач і двух электрарухавікоў Clio E-Tech Hybrid.

Аб’ём багажніка ў гібрыднай версіі 354 літра (пад падлогай месца занята запасным колам і акумулятарам), у версіі з бензінавым рухавіком — 422 літра. Калі скласці спінку задняга сядзення, аб’ём багажніка да паліцы складзе 925 літраў, а пры загрузцы пад столь дасягае 1305 літраў. У гібрыда гэтыя значэнні складаюць 734 і 1237 літраў адпаведна.

Бяспека

Крыніцы

Відэа Краш-тэст Euro NCAP, 2011 год Краш-тэст IIHS, 2011 год Краш-тэст IIHS з малым перакрыццём, 2014 год

Спасылкі

Жесткокрылый // Авторевю Слоеный // motor.ru

Juke Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта