Ö, ö (назва ў нямецкай мове — «о-ўмляўт») — літара нямецкага, шведскага, венгерскага, фінскага, эстонскага, турэцкага, азербайджанскага, старога нарвежскага і некаторых іншых алфавітаў. У адных алфавітах стаіць побач з O, у іншых адпраўлена ў канец. Звычайна пазначае гук, сярэдні паміж [о] і [э] (гл. таксама артыкулы «умляўт» і «умляўт, дыякрытычны знак»). У становішчы пасля зычных часцей за ўсё перадаецца беларускай літарай Ё, а ў пачатку слоў і пасля галосных — літарай Э.
Іншае значэнне літара Ö мае, напрыклад, у напісанні некаторых англійскіх слоў (coöperate, zoölogy): тут кропкі з'яўляюцца знакам не ўмляўта, а дыерэзіса, гэта значыць паказваюць на раздзельнае чытанне галосных літар, якія стаяць побач (якія інакш маглі б чытацца па агульных правілах як адзін гук). У наш час дыерэзіс у англійскай ужываецца вельмі рэдка.
Пры адсутнасці знака ö у даступным наборы сімвалаў ён, як правіла, замяняецца дыграфам oe. Калі кропкі з'яўляюцца знакам дыерэзіса, то ö замяняецца простым o.
Кадзіроўка
Графема HTML Юнікод TeX Win Code, Alt+(Num) Ö Ö U+00D6 \ddot O 0214 ö ö U+00F6 \ddot o 0246
Гл. таксама Ӧ, кірыліца Ӭ, кірыліца
O