thumb|right|300px|Авіябазы на карце Беларусі Вае́нна-паве́траныя сі́лы і во́йскі су́працьпаветранай абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Задачы Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны як від Узброеных Сіл прызначаны для абароны цэнтраў, раёнаў, аб’ектаў, груповак войск ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння аб’ектаў, ваенна-эканамічнага патэнцыялу і войск праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войск.
Структура
ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:
ВПС, супраць-паветраныя войскі, , спецыяльныя войскі і службы.
Гісторыя Сваю гісторыю войскі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачынаюць з 1941 года, калі ў Куйбышаве была сфарміравана на базе часцей .
5 мая 1942 года на базе была сфармавана 1-я паветраная армія. 10 студзеня 1949 года ўпраўленне 1-й ПА на падставе дырэктывы ГШ УС СССР № ОРГ 120026 перайменавана ва ўпраўленне 26-й ПАСправочник офицера Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны / под ред. Азаренка И.П.(отв. ред.) и др. – Минск: командование ВВС и войск ПВО, 2009..
Пасля некалькіх рэарганізацый 30 чэрвеня 1960 года, згодна з Дырэктывай Галоўнакамандуючага войскамі СПА СССР ад 24 сакавіка 1960 года была створана , у склад якой увайшлі 27-ы Рыжскі і карпусы СПА. Асабоваму складу адным з першых была даверана навейшая зброя: ЗРК С-300 і С-200, самалёты Су-15 і МіГ-25 П.
Дырэктывай ГШ УС СССР 1980 года № 314/1/00170 упраўленне 26-й ПА перафарміравана ва ўпраўленне ВПС Беларускай ваеннай акругі. З 1 мая 1988 года прыказам Міністра абароны СССР 1988 года № 0018 упраўленне ВПС БВА перафарміравана ва ўпраўленне 26-й ПА.
Вясной 1992 года былі створаны ўласныя Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь пасля распаду СССР. 15 чэрвеня 1992 года прыказам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь № 05 на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР было сфармавана камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня 1992 на аснове ўпраўлення СПА Беларускай ваеннай акругі і 2-й асобнай арміі СПА было сфармавана камандаванне Войск СПА Рэспублікі Беларусь.
У 2000 Войскі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
8 лістапада 2001 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 639 зацверджана рашэнне аб’яднаць ВПС і войск СПА Беларусі ў адзін від узброеных сілИстория ВВС и войск ПВО .
4 і 10 сакавіка 2005 3 лётчыкі ВПС Рэспублікі Беларусь усталявалі на 2 МіГ-29БМ 15 сусветных авіяцыйных рэкордаў па часе набору вышыні 3000, 6000, 9000 і 12 000 м без нагрузкі і з нагрузкай у 1000 і 2000 кг, а таксама па дасягненні хуткасці палёту па замкнёным маршруце працягласцю 100, 500 і 1000 км без нагрузкіМиГ-29БМ.
Баявы склад Абазначэнне фарміравання або часціУзбраеннеМесца дыслакацыіКамандванне Камандванне Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПАМінск Часці ВПС 61-я знішчальная авіябазаМіГ-29, Су-30СМБаранавічы 50-я змяшаная авіябазаІл-76МД, Ан-26, Мі-8, Мі-24Мачулішчы 116-я штурмавая авіяцыйная базаСУ-25, L-39, Як-130Ліда Часці СПА 15-я зенітна-ракетная брыгадаС-300ПСФаніпаль 120-я зенітна-ракетная брыгадаЗРК «Бук»Баранавічы 1-ы зенітна-ракетны полкС-300ПСГродна 115-ы зенітна-ракетны полкС-300ПСБрэст 377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полкС-300ПСПолацк 740-ы зенітна-ракетны полкАса-АКМБарысаў 1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полкТор-М2ЭВарняны (Астравецкі раён)Базы беспілотных авіяцыйных комплексаў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання БАКБяроза Радыётэхнічныя войскі, войскі сувязі і РЭБ 8-я радыётэхнічная брыгадаБаранавічы 49-я радыётэхнічная брыгадаМачулішчы 56-ы асобны полк сувязіМінск 16‑ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбыБяроза Іншыя фарміраванні 483-і батальён аховы і абслугоўвання камандвання ВПС і СПАМінск 276‑ы асобны батальён аховы і абслугоўвання аэрадромуБаравуха 83-і асобны інжынерна-аэрадромны полкБабруйск 223-і цэнтр авіяцыйнай медыцыныМачулішчы 570‑ы цэнтр арганізацыі паветранага рухуаэрапорт Мінск 174‑ы навучальны палігонДаманава (Івацэвіцкі раён) 210-ы авіяцыйны палігонРужаны 3666‑ы авіяцыйна-тэхнічны складСлуцк 2631-я авіяцыйная база ракетнага ўзбраення і баепрыпасаўГарадок
Узбраенне ВПС і СПА
ТыпВыяваВытворцаКолькасцьЗаўвагіСамалётыБаявыя самалётыМіГ-29 БМ МіГ-29 УБ/ 18 6[The Military Balance 2022]Лёгкі франтавы знішчальнік беларускай мадыфікацыі, пакаленне 4+. МіГ-29БМ атрымалі магчымасць дазапраўкі ў паветры, прымянення ракет «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, ракет «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ, супрацькарабельных ракет Х-31А/П, кіраваных авіяцыйных бомбаў КАБ-500Кр/Л з лазерным навядзеннем.Су-30СМ4(+4)Двухмясцовы шматмэтавы знішчальнік заваявання панавання ў паветры пакалення 4+. На ўзбраенні 4 машыны, яшчэ 4 плануецца паставіць да канца 2022 года.Су-25К Су-25УБК 22Штурмавік падтрымкі наземных войскаў. Склад авіяцыйнага ўзбраення: авіяцыйныя бомбы, некіраваныя ракеты С-5/С-8, кіраваныя авіяцыйныя ракеты класа «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ і «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, убудаваную гарматную ўстаноўку ГШ-30-2, 4 падвесныя гарматныя кантэйнеры калібра 23 мм, аўтаматы пастаноўкі пасіўных перашкод АСО-2В. Яшчэ каля 20 адзінак знаходзяцца ў рэзерве. На чэрвень 2022 года ёсць паведамленні, што ўсе адзінкі з рэзерву могуць быць перададзены РФ для ўзмацнення групоўкі войскаў РФ на ўсходзе Украіны. Транспартныя самалётыІл-76МД2(+9)2 у войсках, астатнія 9 цывільныя, даступныя для ваенных задач пры патрэбеАн-264Транспартны самалётТу-134А1 Напярэдадні Дня Ваенна-паветраных сіл у Мачулішчах прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.Пасажырскі самалётНавучальныя самалётыЯк-13012 11Навучальна-баявы самалёт, можа ўжывацца як лёгкі штурмавіка. Узбраенне Як-130: ракеты класа «паветра-паветра» Р-73, высокадакладныя карэктаваныя авіяцыйныя бомбы KAБ-500Кр з тэлевізійнай сістэмай навядзення; авіяцыйныя бомбы калібра 50, 100, 250, 500 кг; кантэйнеры з некіраванымі авіяцыйнымі ракетамі С-8 і падвесны кантэйнер з гарматай ГШ-23Л.L-39 ЧССР10Ужываецца ў якасці навучальнага, а таксама для паказальных выступаў пілатажнай групы «Белая Русь».ВерталётыУдарныя верталётыМі-24В/П12На ўзбраенні 50 ЗАБ пэўная колькасць у мадыфікацыях «В» і «П».Мі-35М8Встречайте – Ми-35М на белорусской земле! В Вооруженные Силы прибыла очередная партия вертолетов Ми-35М Транспартныя верталётыМі-266Ужываюцца МНС Рэспублікі Беларусь, могуць выконваць вайсковыя задачыМі-8 Мі-8 МТВ-58 128 адзінак транспартных Мі-8. 12 адзінак Мі-8 МТВ-5 набыты ў РФ у межах праграмы па ўзбраенні на 2016-2020-я годы. Ужываюцца для дастаўкі дэсанту і яго падтрымкі. Нясуць блокі некіраваных ракет 80 мм, кулямёт 12,7 мм.Разведвальныя верталётыСПА С-400 невядома С-300ПС С-300В16 дывізіёнаўАсноўны элемент супраць-паветранай абароны Рэспублікі БеларусьЗРК «Бук»4 дывізіёнаНа ўзбраенні 120-ай зрб.ЗРК «Аса»6 дывізіёнаўНа ўзбраенні 147 і 740 зрп.ЗРК "Тор-М2Э"36 На ўзбраенні 1146-га гв.зрп (ахова БелАЭС). Перспектыўная тэхніка СПАНазваВыяваВытворцаЗаўвагі9А33-Б «Аса»Беларуская мадыфікацыя комплекса 9А33 Аса з новым радыё-электронным абсталяваннем, шассі МАЗ-6317. Здольны збіваць безпілотнікі.Бук-МБ3КЗРК ТрыаКомплекс складаецца з 4 машын: КШМ, мадэрнізаваная Страла-10 з ракетамі Р-60БМ, мадыфікаваная ЗСУ-23-4 Шылка з новым комплексам оптыка-электроннага абсталявання і робата Берсерк з пушкай ГШГ-7,62.
Катастрофы
Агулам за час існавання беларускія ВПС страцілі ў катастрофах 12 лётчыкаў, 8 самалётаў і 2 верталёты:
23 мая 1996 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік Су-27. Пілот Уладзімір Карват — загінуў. Лётчыку пасмяротна нададзена званне Герой Беларусі за тое, што адвёў машыну ад населенага пункта; 19 мая 1997 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-17. Лётчык-выпрабавальнік Сяргей Паграбан загінуў; 30 жніўня 2009 года падчас выступу на авіяцыйным шоў у польскім горадзе Радам разбіўся Су-27УБМ. Загінулі намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч; 21 красавіка 2010 года падчас трэніровачнага палёту ў раёне Ружан (Пружанскі раён) сутыкнуліся ў паветры два знішчальнікі МіГ-29. Пілот аднаго з самалётаў здолеў катапультавацца. Другі знішчальнік здолеў прызямліцца на аэрадроме; 23 верасня 2010 года ў Ганцавіцкім раёне падчас выканання пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу МіГ-29. Загінулі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла; 29 лістапада 2011 года на аэрадроме «Пружаны» пры выканання трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу Мі-24. Ахвярамі катастрофы сталі тры члены экіпажа: маёр Алег Кахно, капітан Дзяніс Глушчанка, капітан Валерый Бабко; 12 чэрвеня 2012 года на палігоне «Нёман» пад Лідай разбіўся Су-25. Загінуў пілот — падпалкоўнік Мікалай Грыднеў; 30 верасня 2014 года ў Лідскім раёне ўпаў штурмавік Су-25. Лётчык выжыў; 11 лістапада 2014 года ў Ляхавіцкім раёне ўпаў МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы. Лётчык катапультаваўся і выжыў. Прычына — пажар, выкліканы кароткім замыканнем з-за парушэння цэласнасці ізаляцыі ад трэння жгута і трубаправода; 25 красавіка 2016 года падчас планавай пасадкі на пляцоўку прызямлення па-за аэрадромам за 6 км ад Мазыра здарылася аварыя верталёта Мі-24П 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Экіпаж верталёта выжыў; 27 студзеня 2017 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў раёне Рутшуру збіты (паводле іншых звестак, аварыя здарылася па тэхнічных прычынах) два верталёты Мі-24, на адным з якіх былі трое беларускіх ваенных спецыялістаў, якія займаліся падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сіл. Усе беларусы выжылі, але былі шпіталізаваны ў медустанову горада Гома. 23 лютага 2017 года пры выкананні планавых палётаў на аэрадроме «Бабруйскі» падчас разгону МіГ-29 здарылася ўзгаранне рухавіка. Лётчык катапультаваўся і выжыў. 19 мая 2021 года пад Баранавічамі пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Абодва лётчыкі загінуліПаведамленне прэс-службы Міністэрства абароны .
Крыніцы
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 1. — Мн., 2005. — С. 407—409
Спасылкі Сайт Міністэрства абароны Беларусі
Катэгорыя:Узброеныя сілы Беларусі