І́лава (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1547 годзе як паселішча путных слуг маёнтка Ваўкалаты князя слуцкага Юрыя Алелькавіча, які скардзіўся, што ўраднік маёнтка Параф’янава Станіслаў Батагоўскі ўчыніў напад на дамы яго путных слуг, пабіў і параніў іхLietuvos Metrika. Knyga Nr. 29 (1546—1547). Lietuvos istorijos institutos. Vilnius, 2016. — старонка 129..
У 1668 годзе фальварак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць, у 1712 годзе фальварак. У 1885 годзе маёнтак Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні з вінакурняй. У 1904 годзе ў маёнтку 41 жыхар, ва ўладанні памешчыка Акушкі.
У 1921 годзе фальварак Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польшчы.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12.10.1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 года ў Будслаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., з 20.01.1960 года ў Мінскай вобласці, з 25.12.1962 года ў Мядзельскім раёне. З 1948 года працуе спіртзавод. З 1965 года вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў).
Насельніцтва 1904 год — 41 жыхар 1931 год — 64 жыхары 1960 год — 231 жыхар 1997 год — 63 двары, 375 жыхароў
Інфраструктура Пладова-кансервавы завод, клуб, бібліятэка, дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых (у былой сядзібе), крама. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Сяргей Фёдаравіч Юркевіч, беларускі рэжысёр, тэатразнавец
Спасылкі
Катэгорыя:Будслаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна